Logo Polskiego Radia
Print

17-ы Трыялёг прайшоў у Крынках

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.08.2016 19:02
  • 17-ы Трыялёг прайшоў у Крынках.mp3
Сёлета яго ўдзельнікі шукалі адказ на пытаньне: ''Ці Бог не разумее па-беларуску?''
Сакрат Яновіч, які заснаваў сустрэчы "Трыялёг"Сакрат Яновіч, які заснаваў сустрэчы "Трыялёг"photo: www.kamunikat.org/G.Dąbrowski

Ідэя гэтых сустрэчаў прыналежыць пісьменьніку Сакрату Яновічу. У Крынках, што на Падляшшы, у 17 раз прайшоў Трыялёг. Сёлета яго ўдзельнікі шукалі адказ на пытаньне: ''Ці Бог не разумее па-беларуску?''. Пытаньне гэтае паставіў яшчэ ў 1981 годзе ў сваім артыкуле Сакрат Яновіч, які клапаціўся пра тое, што па абодва бакі мяжы ні ў цэрквах, ні ў касьцёлах не карыстаюцца беларускй мовай. Аказваецца, у шмат якіх сфэрах гэтае пытаньне й сёньня застаецца актуальным.

У сёлетнім Трыялёгу прынялі ўдзел літаратары, філёзафы, навукоўцы ды духоўныя зь Беларусі й Польшчы.

Пасьля сьмерці Сакрата Яновіча сустэчы ладзіць фонд Villa Socrates. Як гаворыць яго старшыня, вядомы мастак Лявон Тарасэвіч, думкі ды ідэі Сакрата Яновіча ўвесь час маюць уплыў на зьмест Трыялёгу.

Рэпартаж Міхала Сьцепанюка ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт