Logo Polskiego Radia
Print

Як Менск Захад за нос водзіць

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.09.2016 19:04
  • opozycja.mp3
"На Захадзе зразумелі, што ў пэўным сэнсе лепш стабільныя дыктатуры, чым нестабільныя дэмакратыі".
фота: Эўрарадыё

У панядзелак, 19-га верасьня, у цэнтры Менску прайшла акцыя «Праспэкт нацыянальнага сьцягу». Яна доўжылася прыкладна паўтары гадзіны й да яе далучылася прыкладна паўсотні чалавек. За акцыяй назіралі міліцыянты ў цывільным, але ня ўмешваліся.

Мерапрыемства не было санкцыянаванае ўладамі. Праходзіла акцыя на Кастрычніцкай плошчы й была прымеркаваная да 25-х угодкаў зацьвярджэньня бел-чырвога-белага сьцяга й герба «Пагоня» ў якасьці дзяржаўных сымбаляў Беларусі.

Людзей не затрымалі й нават не складавалі пратаколаў. Сапраўды фэномэн! Бо раней удзельнікі акцыі не пасьпелі б ня тое што выцягнуць сьцягі, а выйсьці з аўтобуса, як бы іх павязала міліцыя.

Тое, што нікога не затрымалі й нават ня склалі пратаколаў – гэта новая тактыка беларускіх уладаў, мэта якой – нармалізацыя адносін з Захадам, сказаў нам палітоляг Валеры Карбалевіч. Ён зьвярнуў увагу на тое, што зьмены пачаліся год таму, перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі.

А дзе максымальныя межы гэтак званай лібэралізацыі? На што максымальна могуць дазволіць улады? Спэцыяліст лічыць, што неразгон акцыі – гэта і ёсьць межы лібэралізацыі. Калі вулічныя акцыі нешматлікія, а яны ў апошні час нешматлікія, то іх не чапаюць, гаворыць Карбалевіч. Пры гэтым беларускія ўлады не зьбіраюцца праводзіць дэмакратычных выбараў, зазначае палітоляг.

Той факт, што акцыю не разагналі, гэта гульня з Захадам. Але ці Захад не разумее, што Менск яго водзіць за нос?

Валеры Карбалевіч лічыць, што Захад таксама памяняў тактыку: там зразумелі, што ў пэўным сэнсе лепш стабільныя дыктатуры, чым нестабільныя дэмакратыі.

Валеры Саўко

поўны матэрыял у гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт