Logo Polskiego Radia
Print

Сямёну Шарэцкаму споўнілася 80 гадоў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.09.2016 19:11
  • Szarecki.mp3
"Сямён Шарэцкі - гэта трагічная постаць беларускай палітыкі".
Сямён Шарэцкі (на першым пляне)Сямён Шарэцкі (на першым пляне)фота: Беларускі міжнародны архіў

Сёньня споўнілася 80 гадоў з дня нараджэньня беларускага палітыка Сямёна Шарэцкага. Некалі ён быў галоўнай постацьцю беларускай палітычнай сцэны, цяпер адышоў ад палітыкі й спакойна жыве на пэнсіі.

Сямён Шарэцкі нарадзіўся 23 верасьня 1936 года ў вёсцы Лаўрышава на Наваградчыне. Тады гэта было Наваградзкае ваяводзтва даваеннай Польшчы. Скончыў сельскагаспадарчую акадэмію, вышэйшую партыйную школу. Доктар эканамічных навук, прафэсар. Большасьць свайго жыцьця прысьвяціў сельскай гаспадарцы, шмат гадоў узначальваў калгас.

У 1993 саветнік старшыні Савета міністраў Рэспублікі Беларусь. Старшыня створанай ім жа Аграрнай партыі Беларусі, дэпутат Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь. Са студзеня па лістапад 1996 году старшыня Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь.

Дэпутаты Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь XIII скліканьня, якія не прызналі вынікаў рэфэрэндуму 24 лістапада 1996 году, працягвалі дзейнасьць у выгнаньні.
21 ліпеня 1999 дэпутаты Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь XIII скліканьня, прыхільнікі Канстытуцыі рэдакцыі 1994 году, прызначылі Шарэцкага выконваючым абавязкі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. З канца ліпеня 1999 Сямён Шарэцкі жыў у Вільні, лічыўся легітымным кіраўніком Беларусі; яму была прадстаўленая дзяржаўная ахова.

Мы патэлефанавалі некаторым беларускім палітыкам і папрасілі згадаць постаць Сямёна Шарэцкага. Аляксандар Дабравольскі з АГП лічыць, што экс-старшыня Вярхоўнага савету, нягледзячы на складаныя часы, ахаваў гонар і годнасьць.

У сваю чаргу былы старшыня Вярхоўнага савету Станіслаў Шушкевіч зьвяртае ўвагу на шматлікія памылкі, якія Шарэцкі зьдзейсьніў, будучы ў вялікай палітыцы.
Ужо шмат гадоў Сямён Шарэцкі не пры палітычных справах. Ён пакінуў Беларусь і ўвогуле Эўропу: цяпер жыве ў ЗША ў сына. Рэдка зьяўляецца публічна і ў СМІ.
Некаторыя палітыкі й грамадзкія дзеячы, якім мы патэлефанавалі, адмовіліся выказвацца на тэму Сямёна Шарэцкага.

Валеры Саўко

поўны сюжэт у далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт