Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад не бачыць паляка на чале ЭЗ

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.10.2016 15:45
Пра гэта распавёў штодзёнцы “Polska The Times” старшыня кіроўнай партыі Яраслаў Качыньскі.
Foto: OLIVIER HOSLET/PAP/EPA.

Старшынём Эўрапейскай Рады ЭЗ зьяўляецца сёньня былы польскі прэм’ер-міністар Дональд Туск.

Аднак цяперашні польскі ўрад не падтрымае ягонай кандыдатуры на другі тэрмін. Пра гэта распавёў выданьню старшыня партыі “Права і Справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі. Ён назваў былога прэм’ера велізарнай праблемай. Маўляў, у Польшчы ў Сэйме ды пракуратуры вядуцца расьсьледаваньні, у выніку якіх у дачыненьні да Дональда Туска могуць быць высунутыя абвінавачаньні. Ці такі чалавек павінен быць на чале Эўрапейскай Рады? Сумняваюся, заявіў Яраслаў Качыньскі.

Выданьне зазначае, што ў гэтай справе Польшча ня мае ані права вэта, ані права рашучага голасу. Аднак ПіС хоча прадставіць у Брусэль інфармацыю пра былога прэм’ера, якая пакажа, што ягонае далейшае знаходжаньне на чале ЭЗ можа быць вельмі рызыкоўным для Супольнасьці, цытуе словы Яраслава Качыньскага польскае выданьне.

Поўнае інтэрвію зьявіцца ў пятніцу.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт