Logo Polskiego Radia
Print

Польшча прыцягвае высокія тэхналёгіі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.10.2016 15:31
  • высокія тэхналёгіі.mp3
Нямецкія да амэрыканскія фірмы абвясьцілі пра пачатак важных інвэстпраектаў.
Foto: PAP/Radek Pietruszka

Адным з апошніх стала інвэстыцыя фірмы Mercedes у Польшчы.

Нямецкі канцэрн заявіў пра тое, што пабудуе ў Польшчы свой завод рухавікоў для аўтамабіляў клясы прэміюм. Інвэстыцыя коштам 500 мільёнаў эўра будзе рэалізаваная ў горадзе Явар у Ніжняй Сылезіі. На днях завяршыліся перамовы паміж прадстаўнікамі польскага ўраду ды канцэрнам Daimler. Немцы абяцаюць пачаць пабудову фабрыкі яшчэ сёлета. Сваё рашэньне нямецкі бок патлумачыў патрэба пашырэньня вытворчых магутнасьцяў, бо расьце продаж Мэрсэдэсаў у сьвеце. Гаворыць цалец праўленьня Mercedes-Benz Маркус Шэфэр.

Маркус Шэфэр: Мы створым 500 новых месцаў працы, дадатковыя 7 тысяч чалавек будуць працаваць для нас на ўмовах субпадраду. Мы плянуем заінвэставаць 500 мільёнаў эўра, наладчыя працы пачнуцца ў наступным годзе, а фабрыка будзе гатова ў 2019-м годзе.

Радасьці не хавалі мясцовыя ўлады. Мэр горада Явар Эмільян Бэра назваў прынятае рашэньне – гістарычным момантам для рэгіёну.

Эмільян Бэра: Зразумела, што для Явара – гэта вялізарны посьпех. Дзякуючы Мэрсэдэсу прысьпешыцца ў рэгіёне эканамічнае разьвіцьцё, хаця б дзякуючы месцам працы. У нас рабіць змогуць ня толькі жыхары Явара, але й суседніх гмін ды гарадоў, як Лягніца ды іншыя.

Прадстаўнікі ўраду заявілі, што падпісаньне дамовы зьяўляецца выкананьнем эканамічнага праграму ўраду. Пра гэта падчас падпісаньня дамовы казала прэм’ер-міністар Бэата Шыдла.

Бэата Шыдла: Фабрыка будзе створана ў рэгіёне, дзе ёсьць вялікае беспрацоўе. Я рада, што вядомая фірма, сусьветная марка прыняла рашэньне інвэставаць у Польшчы. Для нас, гэта вялізарнае задавальненьне, бо гэта ёсьць выкананьне нашай эканамічнай праграмы, прынятай урадам.

Паводле словаў міністра разьвіцьця, гэтая інвэстыцыя выводзіць Польшчу на новы тэхналягічны ўзровень. За ёй ужо пацягнуліся наступныя.

Матэвуш Маравецкі: Мы выйшлі з этапу гвалтоўнай распрадажы ўсяго, што можна. Таксама мы перастаём быць звычайным канвэерам для электронікі, як было нядаўна. Мы рады любым інвэстыцыям, але асабліва нас радуюць высокатэхналягічныя інвэстыцыі ў Польшчу. Гэта будзе пазытыўна ўплываць на разьвіцьцё эканомікі. Тым больш, што ёсьць рашэньне наконт яшчэ адной вялізарнай інвэстыцыі. Гэтым разам з боку ЗША, якая пайшла па сьлядах гэтай інвэстыцыі, што азначае некалькі сотняў дадатковых месцаў працы ў аўтамабільнай прамысловасьці.

Нямецкі канцэрн заявіў, што пабудаваная ў Польшчы фабрыка будзе вельмі інавацыйная Нямецкі бок зьбіраецца будаваць там розныя мадэлі рухавікоў ды гатовы перадаць палякам частку сваіх тэхналёгій.

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт