Logo Polskiego Radia
Print

На Беласточчыне ствараюцца тэматычныя вёскі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.10.2016 12:03
  • вёскі.mp3
Прыехаўшы ў «вёску бульбы», турысты змогуць даведацца пра гэтую культуру й прыняць удзел у кулінарных майстар-клясах.
Краявід БеласточчыныКраявід Беласточчыныwww.pixabay.com

У гміне Гайнаўка што на Беласточчыне паўстаюць чатыры тэматычныя вёскі. Гэта населеныя пункты, якія будуць спэцыялізавацца ў акрэсьленых тэмах. Напрыклад, адна зь іх будзе «вёскай бульбы». Прыехаўшы ў яе, турысты ды наведвальнікі змогуць даведацца пра гісторыю гэтай культуры, спосабах культывацыі, а таксама прыняць удзел у кулінарных майстар-клясах, дзе галоўным героем будзе, зразумела, бульба.

Тэматычныя вёскі – гэта Барысаўка, Ліпіны, Дубіны й Hоваберазова.
Праект будзе працягвацца да канца году. Зь вясны тэматычныя вёскі змогуць наведаць арганізаваныя групы. Арганізатары праекту - гэта Фонд адукацыйных ініцыятыў і гміна Гайнаўка.

Пра праект расказвае Караліна Ліхтаровіч з Фонду адукацыйных ініцыятыў. Зь ёй размаўляе Анна Пятроўская.

слухайце гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт