Logo Polskiego Radia
Print

А. Борыс: Хай улады зразумеюць: мы - не палітычная партыя

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.12.2016 15:43
  • borys-ok.mp3
Кіраўніком Саюзу палякаў Беларусі зноў стала яго колішняя старшыня Анжаліка Борыс.
Анжаліка БорысАнжаліка БорысAliaksandr Papko/radyjo.net

Анжаліка Борыс перамагла на выбарах старшыні непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі. Борыс была ўжо кіраўніком арганізацыі ў 2005-2010 гг., а цяпер яна выіграла з Мечыславам Яськевічам, які быў старшынёй да выбараў у мінулую суботу.

Дзейнасьць Саюзу палякаў няпростая, паколькі арганізацыя працуе практычна ў падпольлі, але пасьля апошняга пацяпленьня польска-беларускіх адносінаў паявілася слабенькая надзея, што нешта ў гэтай галіне зьменіцца.

Раскол Саюзу палякаў Беларусі адбыўся ў 2005 годзе. Цяпер паралельна існуюць два саюзы – адзін прызнаецца беларускімі ўладамі, а другі польскімі. Праўладны Саюз палякаў атрымаў усю маёмасьць – збудаваныя за сродкі Польшчы Польскія дамы і польскія школы ў Ваўкавыску ды Горадні. У сваю чаргу рэкамэндацыі па выдачы Карты паляка прызнаюцца польскімі консульствамі толькі ад неафіцыйнага саюзу.

З новаабранай старшынёй Анжалікай Борыс гутарыць Натальля Грышкевіч.

слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт