Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз “плыве” ў бок большай інтэграцыі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.02.2017 16:00
Польшча “застанецца на беразе” ў Эўропе “другой хуткасьці”.
German Chancellor Angela Merkel and Polish Prime Minister Beata Szydło. Photo: Flickr.com/KPRMGerman Chancellor Angela Merkel and Polish Prime Minister Beata Szydło. Photo: Flickr.com/KPRM

Эўразьвяз будзе мацней інтэгравацца, а Польшча застанецца па-за гэтымі працэсамі. Варшава ня мае нічога супраць “Эўропы двух хуткасьцяў”. Гэта галоўны вынік учорашніх размоваў паміж нямецкай канцлеркай Ангэлай Мэркель ды польскімі ўладамі, піша штодзёнка “Gazeta Wyborcza”.

“Эўропа двух хуткасьцяў” – гэта канцэпцыя, паводле якой частка краін ЭЗ стварае так званае “ядро” й будзе паглыбляць працэсы інтэграцыі. У першую чаргу ў сфэры эканамічнай, бюджэтнай ды замежнай палітыкі. Краіны, якія не далучацца да гэтай канцэпцыі, застануцца ў ЭЗ, але на пэрыфэрыі, піша выданьне.

Да рэалізацыі гэтай канцэпцыі сёньня зьвяртаецца Нямеччына. Бэрлін бачыць у гэтым рэцэпт на выхад з сёньняшняга крызысу: маецца на ўвазе пытаньне ўцекачоў ды выхад Вялікабрытаніі. Гэта істотная зьмена пазыцыі Германіі , якая раней выступала супраць падзелаў і розных хуткасьцяў у Эўропе. Цяпер Бэрлін лічыць, што Эўропу трэба ўзмацніць. Калі не выходзіць сабраць усіх чальцоў на адным караблі, то частка зь іх хай застаецца на беразе, так піша пра нямецкую пазыцыю польскае выданьне.

Учора кіраўнік польскага ўраду Бэата Шыдла заявіла, што Польшча застанецца на беразе, а Ангела Мэркель прыяжджала ў Варшаву, каб канчаткова ў гэтым пераканацца.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт