Logo Polskiego Radia
Print

ПіС мяняе законы, якія дзейнічаюць толькі з 1 студзеня

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.02.2017 13:24
Жыхары і СМІ абураліся, калі ўладальнікі ўчасткаў пачалі масава вырэзваць зялёныя насаджэньні.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjnewww.pixabay.com

Працяг справы вырубкі дрэў на прыватных участках. Партыя «Права і справядлівасьць» мяняе законы, якія дзейнічаюць з 1 студзеня і даюць права ўладальніку вырубаць дрэвы без ніякіх фармальнасьцяў – нагадвае «Rzeczpospolita». Жыхары Польшчы і СМІ абураліся, калі ўладальнікі ўчасткаў пачалі масава вырэзваць насаджэньні. Палітыкі ПіС, у тым ліку старшыня Яраслаў Качыньскі, пацьвердзілі, што законы неабходна зьмяніць, хаця пакуль невядома, як будзе выглядаць новае права.

Эва Альшэўска-Дэй з гарадзкой ратушы ў Кракаве кажа, што законы мяняюцца ад крайнасьці да крайнасьці. Спачатку трэба было атрымліваць дазвол нават на тоненькае дрэўца, а за нелегальную вырубку пагражалі вялізныя штрафы, а цяпер ня трэба нікога інфармаваць пра намер зрубіць дрэва. А трэба было толькі палепшыць тое, што было слабым пунктам закону. Экспэрты згодныя, што неабходна ўвесьці разрозьненьне, ці дрэва ўяўляе сабою нейкую каштоўнасьць (напрыклад, яно прадстаўляе рэдкі гатунак), ці расьце ў горадзе, ці ў вёсцы.

Закон, які дазваляе масавую вырубку дрэў, быў прыняты ў маланкавым тэмпе. Законапраект быў унесены ў Сэйм 7 сьнежня, а 16-га ўжо прыняты. Вынікаў дрэннага права не прыйшлося доўга чакаць.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт