Logo Polskiego Radia
Print

Марш "выклятых жаўнераў" у Гайнаўцы выклікае вялікія эмоцыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 25.02.2017 11:07
  • ІІ Марш выклятых жаўнераў у Гайнаўцы выклікае вялікія эмоцыі.mp3
Гарадзкія ўлады Гайнаўкі спрабавалі забараніць марш, але суд вырашыў інакш.
Гайнаўскі марш выклятых жаўнераўГайнаўскі марш выклятых жаўнераўPhoto: PAP/Artur Reszko

На працягу мінаючага тыдня на Падляшшы шмат спрэчак выклікае заплянаваны на 26-га лютага ў Гайнаўцы ІІ Марш выклятых жаўнераў, якога арганізатарамі зьяўлюцца крайне правыя арганізацыі ОНР і Народова Гайнувка (бел. Нацыянальная Гайнаўка).

Адзначым, што «выклятымі жаўнерамі» ў Польшчы называюць жаўнераў антыкамуністычнага падпольля пасьля Другой сусьветнай вайны.

Нагадаем, як было з гэтым маршам ў Гайнаўцы.

Спачатку адмысловую заяву прыняла Гарадзкая рада, якая тыдзень таму сабралася на надзвычайным паседжаньні. Райцы, між іншым, сьцьвярджалі, што марш, які будзе праходзіць побач праваслаўнага Сабору сьвятой Тройцы можа парушыць павагу набажэнства, бо ў той час у Саборы будзе адбывацца багаслужба Даравальнай нядзелі.

Райцы прыгадалі таксама, што мінулагодні марш праходзіў пад лёзунгам „Буры – наш герой”, а гэтая постаць нясе адказнасьць за сьмерць 79-ці жыхароў нашага рэгіёну і на думку Інстытуту нацыянальнай памяці (ІНП) нельга гэтай падзеі атаесамліваць са змаганьнем за дзяржаўную незалежнасьць, бо мае яна прыкметы генацыду.

У сувязі з гэтым – канстататавалася ў заяве – марш зьяўляецца сваеасаблівай правакацыяй, на якую нельга дазволіць.

Заява дапамагла бургамістру Гайнаўкі прыняць рашэньне пра забарону маршу. Ад рашэньня арганізатары адклікаліся ў суд. Найперш раённы суд у Беластоку падтрымаў арганізатараў сьцьвярджаючы, што марш можа адбыцца.

Бургамістр Гайнаўкі абскардзіў рашэньне ў Апэляцыйны суд, але і той стаў па баку арганізатараў і ў нядзелю ІІ Марш выклятых жаўнераў у Гайнаўцы адбудзецца.

На гэтую тэму зь беларускімі журналістамі Валянцінай Лаеўскай зь Беларускага Радыё Рацыя і Юрым Калінам з тэлеканалу Белсат размаўляе Яраслаў Іванюк.

У пятніцу настаяцель прыходу сьвятой Тройцы ў Гайнаўцы айцец Міхал Негерэвіч прыняў рашэньне, што набажэнства Даравальнай нядзелі, якое было заплянаванае на той час, калі мае праходзіць марш, адбудзецца раней - непасрэдна пасьля сьвятой Літургіі а 11:30.

Дыскусія ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт