Logo Polskiego Radia
Print

П. Усаў: Беларусь гібрыдную вайну з Расеяй ужо прайграла

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 03.03.2017 17:13
  • Усаў-Летува.mp3
Экспэрт прадставіў на канфэрэнцыі ў летувіскім парлямэнце сваё бачаньне сытуацыі ў Беларусі.
П. УсаўП. Усаў

У пятніцу ў летувіскім парлямэнце адбылася канфэрэнцыя, прысьвечаная праблематыцы гібрыдных пагроз, які ідуць перш за ўсё з Расеі. Удзельнікі заняліся пытаньнем, якая гэта небясьпека і якім чынам выпрацаваць устойлівасьць у грамадзтве на дадзеныя пагрозы.

Канфэрэнцыя мела два асноўныя накірункі: тэарэтычны і практычны. Як распавёў нам адзін з удзельнікаў і выступоўцаў мерапрыемства, палітоляг і гісторык Павал Усаў зь Беларускага цэнтру палітычных аналізаў і прагноз, удзельнікі распрацоўвалі магчымыя сцэнары разьвіцьця падзей у рэгіёне. А практычная частка – пошук адказаў на пытаньне, як на гэтыя сцэнары павінен рэагаваць Захад.

Беларусь разглядалася на канфэрэнцыі з двух аспэктаў: з аднаго боку яна даволі непрадказальная дзяржава, і таму суседзі яе крыху пабойваюцца, а з іншага боку сама краіна знаходзіцца пад пагрозай гібрыднай вайны з боку Расеі. І менавіта гэтая праблематыка была тэмай выступу Паўла Ўсава. Меркаваньнем экспэрта, Расеі непатрэбная гібрыдная вайна супраць Беларусі, паколькі беларускае грамадзтва ўжо поўнасьцю ёй падпарадкаванае.

Цяжка таксама адназначна прадказаць, як будзе весьці сябе адна з магутнейшых дзяржаў сьвету – Злучаныя Штаты Амэрыкі пад кіраўніцтва новага прэзыдэнта Дональда Трпампа. Наш суразмоўца нагадвае, што існуюць доказы ў сувязях людзей Трампа з Расеяй.

Падрабязную гутарку з Паўлам Усавым слухайце ў далучаным гукавым файле

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт