Logo Polskiego Radia
Print

На выбарах у Нідэрляндах папулісты не атрымалі перамогі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.03.2017 15:21
Найбольш галасоў атрымала кіруючая партыя прэмʼер-міністра Марка Рутэ.

«Народная партыя за свабоду й дэмакратыю» (VVD) прэмʼер-міністра Марка Рутэ ў новым парлямэнце Галяндыі будзе мець 31 месца на 150 магчымых мандатаў. З-за боязі нападаў з боку хакераў падлік галасоў адбываецца ўручную. Яўка склала 81 адсотак.

Па 19 мандатаў атрымаюць антыімігранцкая Партыя свабоды (PVV), хрысьціянскія дэмакраты з CDA і лібэралы з D66. Агулам у парлямэнт увойдзе 11 партый. Аднак вынік выбараў мае меншае значэньне, чым кааліцыйныя перамовы, якія прывядуць да выбару прэм’ер-міністра. Кааліцыйнае пагадненьне прыйдзецца падпісаць 4-5 партыям, каб атрымаць большасьць у ніжняй палаце.

У пасьляваеннай гісторыі Галяндыі кааліцыйныя перамовы займаюць у сярэднім 90 дзён. Два выключэньні - гэта 1948 год, калі хапіла ўсяго 10 дзён, і 1977 г., калі спатрэбілася 208 дзён.

Цяперашні прэм’ер-міністар Марк Рутэ ў 2012 фармаваў кааліцыю 52 дні. У яго выпадку можна казаць пра посьпех, бо ён кіраваў поўны тэрмін. Гэта першы такі выпадак ад 1998 году.

Найбольш эмоцый, як у Нідэрляндах, так і ў іншых эўрапейскіх краінах, выклікае папуліст Герт Вільдэрс і яго крайне правая Партыя свабоды (PVV). У перадвыбарнай праграме партыі гаварылася пра закрыцьцё мячэцяў і ўнясеньне Карана ў індэкс забароненых кніг. Адначасова Вільдэрс заклікае да суровых пакараньняў за любыя формы гвалту ў дачыненьні да ЛГБТ-супольнасці, а таксама лічыць, што шапікі, якія гандлююць марыхуанай, мусяць знаходзіцца ў адлегласьці ня менш чым 1 км ад школы.

Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт