Logo Polskiego Radia
Print

Па ўсім сьвеце пройдзе экалягічная акцыя «Гадзіна Зямлі»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.03.2017 06:08
  • Гадзіна змялі.mp3
Яна таксама адбудзецца ў Беларусі, да акцыі далучыліся 9 беларускіх гарадоў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

«Гадзіна Зямлі» – штогадовая міжнародная падзея, якая праводзіцца ў апошнюю суботу сакавіка. У рамках акцыі заклікаецца выключыць сьвятло на адну гадзіну, каб праявіць інтарэс да праблемы зьменаў клімату.

У Беларусі ініцыятарам далучэньня да акцыі выступае таварыства «Зялёная сетка». Пра «Гадзіну Зямлі» ў Беларусі мы размаўляем з каардынатаркай падзеі Аннай Дапшэвічютэ.

Чым акцыя «Гадзіна зямлі» прыкметная, што да яе далучаецца вельмі шмат краін ва ўсім сьвеце?

А. Дапшэвічютэ: Яе сакрэт у тым, што гэта вельмі простая акцыя. Усё што трэба – гэта выключыць сьвятло, непатрэбную электраэнэргію. Ня трэба рабіць нейкіх сурʼёзных рэчаў, напрыклад, саджаць дрэва.

Колькі гарадоў сёлета далучаецца да акцыі?

А. Дапшэвічютэ: У Беларусі ў гэтым годзе да акцыі далучаецца дзевяць гарадоў. У рэгіёнах пройдуць лекцыі, канцэрты, сьветлавыя шоў рознага фармату пры сьвечках. Напрыклад, у Віцебску пройдзе выстава разнастайных сьветлавых фігур. У Менску з нагоды «Гадзіны зямлі» мы паставілі некалькі дадатковых кантэйнэраў для адпрацаваных лямпачак. Падрыхтаваны фотамаратон: у «Гадзіну зямлі» трэба сфатаграфаваць як мага больш абʼектаў з адключаным сьвятлом. І атрымаць прыз. Традыцыйна будзе зладжаны канцэрт, які сёлета разросься да фармату амаль фэстывалю (культцэнтар «Корпус» у 18.00).

Поўная размова далучаная ў гукавым файле.

Упершыню гэта мерапрыемства было арганізавана Сусьветным фондам дзікай прыроды (WWF) у Аўстраліі сумесна з выданьнем The Sydney Morning Herald у 2007 годзе. Ужо на наступны год акцыя атрымала сусьветную падтрымку, а ў 2009 годзе ўжо стала самай масавай акцыяй у гісторыі чалавецтва.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт