Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь адмяняе стратэгію пацяпленьня адносін з Захадам

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.03.2017 16:22
Пасьля хвалі рэпрэсій у суботу і нядзелю ў Беларусі ізноў могуць зьявіцца палітвязьні.
Грамадзяне, арыштаваныя за ўдзел у маніфэстацыі 25 сакавіка 2017 году. Фота мае ілюстрацыйны харатар. Грамадзяне, арыштаваныя за ўдзел у маніфэстацыі 25 сакавіка 2017 году. Фота мае ілюстрацыйны харатар. EPA/TATYANA ZENKOVICH

Пасьля хвалі рэпрэсій у суботу і нядзелю ў Беларусі ізноў могуць зьявіцца палітвязьні. У панядзелак пачаліся працэсы каля сотні затрыманых. У сярэднім беларускі судзьдзя прызначае на адну такую справу паўгадзіны. Дастаткова, каб міліцыянт засьведчыў, што апазыцыянер лаяўся ў публічным месцы. Удзельнікі маніфэстацыі караюцца суткамі і штрафам у сярэднім 500 рублёў.

І вось такім чынам закончылася ў Беларусі адліга. Здавалася, што рэжым Лукашэнкі вырашыў цягам бліжэйшых гадоў ацяпляць адносіны з Захадам. Сьведчыць аб гэтым тое, што спачатку не разганяў маршаў „недармаедаў” і здавалася, што беларускі кіраўнік упершыню здасца і адменіць «падатак на дармаедаў».

Цяпер у Лукашэнкі дылема, бо ён ведае, што калі рэпрэсіі пойдуць занадта далёка, пацяпленьне з Захадам зусім скончыцца, – кажа «RZ» Аляксандар Класкоўскі.

Аб тым, што Менск гэтага не жадае, сьведчыць і тое, што дадому вярнуўся адзін з лідараў беларускай апазыцыі Мікола Статкевіч, які зьнік на чатыры дні, будучы выкрадзеным КДБ.

Невядома, які лёс чакае больш за 20 чалавек, падазраваных у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, якія цяпер знаходзяцца ў ізалятарах КДБ. Улады абвінавацілі іх у сувязях з нацыяналістычна-патрыятычным «Белым легіёнам», арганізацыяй, якая не існуе ўжо 17 гадоў. Некалькі дзён таму Лукашэнка заявіў, што была затрыманая група людзей, якія рыхтавалі правакацыі са зброяй і праходзілі вучэньні, між іншым, у Польшчы і Летуве.

-Калі ў бліжэйшы час гэтых людзей не адпусьцяць, яны стануць палітвязьнямі, а беларуская апазыцыя ў чарговы раз будзе абвінавачана ў спробе дзяржаўнага перавароту, – кажа «RZ» польскі журналіст з Горадні Анджэй Пачобут.

- Кіданьне людзей за краты за крытыку ўлад і погляды ня можа вырашаць ніякай праблемы, – казаў у панядзелак спэцыяльны дакладчык Парлямэнцкай асаблелі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні, а яго словы прыводзіць «Gazeta Wyborcza». Штодзёнка нагадвае, што ЭЗ, ЗША, Польшча, Чэхія і Летува запатрабавалі вызваленьня арыштаваных удзельнікаў мірных дэманстрацый у Беларусі.

Rzeczpospolita/Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт