Logo Polskiego Radia
Print

Польшча плянуе збудаваць вялізны аэрапорт паміж Варшавай і Лодзьдзю

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 29.03.2017 13:54
За 17 гадоў колькасьць усіх пасажыраў на польскіх лётнішчах вырасла больш чым у 5 разоў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/CC0 Public DomainЗдымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Два міністэрствы – інфраструктуры і разьвіцьця – абмяркоўвалі ўчора праект пастановы ўраду па пытаньні будаўніцтва Цэнтральнага аэрапорта. Гэтае вялізнае лётнішча плянуецца збудаваць на трасе паміж Варшавай і Лодзьдзю, яно зможа абслугоўваць нават 50-60 млн. людзей у год. Будаўніцтва будзе каштаваць да 30 млрд. злотых. Аб грандыёзных плянах піша «Dziennik Gazeta Prawna».

Урад намераны даручыць правесьці аналіз мэтазгоднасьці будаўніцтва аэрапорта ў розных пунктах, на пачатку красавіка Рада міністраў павінна прыняць ухвалу па гэтым пытаньні, чарговым крокам будзе прызначэньне ўпаўнаважанага па справе Цэнтральнага аэрапорта. У плянах таксама закон аб будаўніцтве порта.

Яшчэ ў 2000 годзе колькасьць усіх пасажыраў на польскіх лётнішчах складала каля 6 млн. чалавек, цяпер – прыкладна 34 млн. Таму будаўніцтва вялікага аэрапорта здаецца патрэбнай задачай. Аднак самае важнае пытаньне: адкуль узяць грошы? Эўрапейскі Зьвяз на дадзеную мэту сродкаў ня дасьць, паколькі ў бліжэйшай пэрспэктыве яны прызначаныя толькі на дарогі і чыгунку. Адзін з магчымых варыянтаў фінансаваньня – кітайскі. Інвэстар з Кітая мог быў збудаваць і атрымаць у карыстаньне аэрапорт – напрыклад, на 30 гадоў, а пазьней перадаць аб’ект польскай дзяржаве.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт