Logo Polskiego Radia
Print

Беларускае каталіцкае выдавецтва прадставіла свае навінкі ў Варшаве (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.03.2017 17:40
  • Pro Christo.mp3
У Варшаве закончыўся 23 Кірмаш каталіцкіх выдаўцоў.

Кірмаш каталіцкіх выдаўцоў – гэта ня толькі выдавецкія навінкі. У рамках імпрэзы адбылося больш за 250 падзей, аўтарскіх сустрэч, сэмінараў і дыскусій.
Традыцыйным госьцем кірмашу зьяўляецца выдавецтва Менска-Магілёўскай епархіі «Pro Christo», якое прывезла перш за ўсё кнігі, якімі найбольш ганарыцца. Сярод выданьняў, між іншым, «Дзёньнік св. Фаўстыны Кавальскай» на беларускай мове. Гэта таксама шэраг кніг, перакладзеных з польскай на беларускую мову, напрыклад, вершы ксяндза Яна Твардоўскага, яго кнігі дзецям, гэта таксама кніг Яна Паўла ІІ па-беларуску.
Галоўны рэдактар часопісаў «Наша вера» і «Ave Maria» Хрысьцінай Лялько расказала пра навінкі выдавецтва.
Х. Лялько: Мы прыехалі ня першы раз. Для нас важна паказаць сябе і паглядзець, што маюць іншыя. Гэта таксама дасканалая магчымасьць атрымаць новыя кантакты. Выдавецтва працуе і выдае кнігі, таму іх таксама трэба паказваць. І мы прывезьлі сюды новыя выданьні. Мы стала перакладаем творчасьць ксяндза Яна Твардоўскага. Цяпер выдадзеная новая кніга для дзетак «Кубак з адным вухам». Мы выдалі дзьве новыя кнігі мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, гэта два томы яго пропаведзяў. Выйшла цікавая кніга «Беларускія пераклада Сьвятога Пісаньня 1926-2013 гады» Марыны Пашук. Нядаўна выйшла кніга пра Слугу Божага Зыгмунда Лазінскага. Таксама нашыя часопісы «Наша вера» і «Ave Maria». Адмыслова для варшаўскага кірмашу, улічваючы попыт з мінулага году, мы выдалі дзьве кніжкі: «Каталіцкія катэдры Беларусі» і «Марыйныя санктуарыі» на дзьвюх мовах, беларускай і польскай.
Поўная гутарка з Хрысьцінай Лялько ў далучаным гукавым файле.

Больш за 160 выдавецтваў прэзэнтавалі больш за 10 тысяч найцікавейшых каталіцкіх тытулаў апошніх гадоў. У Варшаве закончыўся 23 Кірмаш каталіцкіх выдаўцоў.

ав

/

/

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт