Logo Polskiego Radia
Print

Эгіпет і Швэцыя на прыцэле джыхаду

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.04.2017 15:06
У Эгіпце напады былі зьдзейсьнены на храмы копцкай праваслаўнай царквы, у Швэцыі - на звычайных грамадзян.
Пахаваньне ахвяр тэракту ў АлександрыіПахаваньне ахвяр тэракту ў АлександрыіEPA/ALY FAHIM

Ісламская дзяржава (ІД) прызналася ўчора ў двух тэрактах пад Каірам і ў Александрыі. У Стакгольме атаку зьдзейсьніў прыхільнік ІД.

У Эгіпце напады былі зьдзейсьнены на храмы копцкай праваслаўнай царквы ў Вербную нядзелю падчас набажэнстваў. Ад выбуху бомбы ў мясцовасьці Танта, 100 кілямэтраў ад Каіра, загінула 25 чалавек. У Александрыі – 11. Колькасьць параненых перавышае 100 чалавек. У александрыйскім катэдральным саборы знаходзіўся патрыярх копцкай царквы Феадор Другі. Патрыярх не пацярпеў.

Праваслаўныя ў Эгіпце ўжо некалькі месяцаў знаходзяцца на прыцэле джыхадыстаў. Бальшыня хрысьціян выехала з Сіная, дзе дзейнічаюць групы прыхільнікаў ІД. Тэракты супраць копцкіх праваслаўных прайшлі за 9 дзён да заплянаванага візыту Папы Францішка ў Эгіпет.

А два дні раней у сталіцы Швэцыі імігрант з Узбэкістану забіў 4 асобы і параніў 15 чалавек.

Забойства людзей выкрадзенымі грузавікамі стала танным мэтадам тэрактаў у Эўропе. Сталіца Швэцыі - гэта чарговы горад пасьля Ніцы, Бэрліна і Лёндану.

Dziennik.Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт