Logo Polskiego Radia
Print

Ці ў Курапатах зьявіцца мэмарыял?

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 12.04.2017 15:30
  • мэмарыял у Курапатах.mp3
Пытаньне стварэньня мэмарыялу цягнецца з пачатку 1989 году.
Symboliczny cmentarz w podmińskim uroczysku KuropatySymboliczny cmentarz w podmińskim uroczysku Kuropatyfot. Wikipedia/CC/Andrej Kuźniečyk

Пасьля многіх гадоў занядбаньня ды ігнараваньня беларускія ўлады хочуць стварыць мэмарыял памяці ў Курапатах. Абвешчаны конкурс на падачу праектаў да 26 красавіка. Частка грамадзкіх дзеячаў крытыкуе ўлады за пасьпешлівасьць. Іншыя кажуць, што цяперашні конкурс можа прывесьці да зьяўленьня сапраўднага мэмарыялу.

На днях Міністэрства культуры абвясьціла конкурс на мэмарыял у Курапатах – месца расстрэлу ахвяр сталінскіх рэпрэсій у 1930-ых гадах мінулага стагодзьдзя. Да 26 красавіка будуць прымацца заяўкі на конкурс эскізных праектаў памятнага знаку. Паведамляецца таксама, што журы разгледзець матэрыялы не пазьней за 1 траўня.

Гэта чарговая спроба ўладаў пасьля конкурсаў пачатку 1990-х, і 2000-х збудаваць мэмарыял у Курапатах. Папярэднія скончыліся на этапе абмеркаваньня. Дагэтуль існуе толькі шыльда на закладным камні з надпісам, што ў адпаведнасьці з рашэньнем Савету міністраў БССР ад 18 студзеня 1989 году тут будзе ўсталяваны помнік ахвярам рэпрэсіяў 1937–1941 гадоў.

Больш актыўным у справе ўшанаваньня памяці сталінскіх рэпрэсій у Курапатах было грамадзтва. За мінулыя 29 год ва ўрочышчы паўстаў Народны мэмарыял – гэта тысячы крыжоў, пастаўленых на ахвяраваньні людзей. Менавіта грамадзкія актывісты выступаюць цяпер з крытыкай апошняй ініцыятывы ўладаў як пасьпешлівай і не ўлічваючай грамадзкай думкі.

Аднак учора адбылася сустрэча міністра культуры з прадстаўнікамі грамадзкіх аб’яднаньняў адносна конкурсу. У сустрэчы браў удзел старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі й культуры Антон Астаповіч. Мы папрасілі яго патлумачыць сытуацыю з конкурсам. Самае галоўнае, зазначыў адмысловец, што ў міністэрстве ёсьць разуменьне важнасьці працэсу, і што яго ня будуць прысьпешваць. Таксама ёсьць павага да таго, што зроблена людзьмі на тэрыторыі Курапатаў, сказаў Астаповіч.

слухайце гукавы файл

размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт