Logo Polskiego Radia
Print

На кніжны кірмаш у Беласток прыедуць беларускія выдавецтвы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.04.2017 14:36
  • На кніжны кірмаш у Беласток прыедуць беларускія выдавецтвы.mp3
Сярод запрошаных аўтараў ёсьць Алена Брава і Барыс Пятровіч.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Беластоку пройдзе 6 Міжнародны кніжны кірмаш, на якім прадстаўленыя амаль 80 выдавецтваў з Польшчы, а таксама 4 зь Беларусі. Праходзяць таксама сустрэчы з больш за 30-цю вядомымі аўтарамі ды літаратурны фэстываль «На памежжы культураў». –
Кірмаш будзе праходзіць з пятніцы па нядзелю ў будынку Опэры і Філярмоніі ў Беластоку.
Сярод запрошаных аўтараў ёсьць Алена Брава і Барыс Пятровіч. Іх кнігі адмыслова для кірмашу перакладзеныя на польскую мову.
Кнігу Алены Брава «Камэнданцкі час для ластавак» пераклала Міра Лукша, якая сёлета атрымала ўзнагароду XVІІ Сусьветнага дня паэзіі за «прэзэнтацыю шматкультурнай малой Бацькаўшчыны і папулярызацыю славянскай паэзіі пры дапамозе перакладаў». Да гэтай узнагароды прымеркаванае таксама выданьне кнігі вершаў на польскай і беларускай мовах «Радаслоў».

У Беластоку пройдзе 6 Міжнародны кніжны кірмаш, на якім прадстаўленыя амаль 80 выдавецтваў з Польшчы, а таксама 4 зь Беларусі. Праходзяць таксама сустрэчы з больш за 30-цю вядомымі аўтарамі ды літаратурны фэстываль «На памежжы культураў». Кірмаш будзе праходзіць з пятніцы па нядзелю ў будынку Опэры і Філярмоніі ў Беластоку.

Сярод запрошаных аўтараў ёсьць Алена Брава і Барыс Пятровіч. Іх кнігі адмыслова для кірмашу перакладзеныя на польскую мову.

Кнігу Алены Брава «Камэнданцкі час для ластавак» пераклала Міра Лукша, якая сёлета атрымала ўзнагароду XVІІ Сусьветнага дня паэзіі за «прэзэнтацыю шматкультурнай малой Бацькаўшчыны і папулярызацыю славянскай паэзіі пры дапамозе перакладаў». Да гэтай узнагароды прымеркаванае таксама выданьне кнігі вершаў на польскай і беларускай мовах «Радаслоў».

Размова з Мірай Лукшай у далучаным гукавым файле.

Яраслаў Іванюк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт