Logo Polskiego Radia
Print

У Менску прайшоў вечар памяці мастака Фэрдынанда Рушчыца

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.04.2017 16:04
  • Фэрдынанд Рушчыц.mp3
Яго творчасьць аказала пэўны ўплыў на далейшае разьвіцьцё жанру пэйзажу ў польскім мастацтве.
Wikipedia/www.pinakoteka.zascianek.pl/domena publiczna

У Менску прайшоў вечар памяці польскага мастака Фэрдынанда Рушчыца. З нагоды 120 гадавіны пачатку мастацкай дзейнасьці мастака вечарыну зладзіў Нацыянальны мастацкі музэй.
Фэрдынанд Рушчыц (1870-1936) польскі мастак, графік, тэатральны дэкаратар і пэдагог. Нарадзіўся ў Багданаве пад Менскам. Яго творчасьць аказала пэўны ўплыў на далейшае разьвіцьцё жанру пэйзажу ў польскім мастацтве. Мастак матэрыялізаваў магутны нацыянальна-патрыятычны імпульс, характэрны для польскага мастацтва ў цэлым і для мастацтва мяжы ХІХ—XX стагодзьдзяў у прыватнасьці. Яго вельмі цэльная па духу творчасьць мела непасрэднае дачыненьне да фармаваньня польскага нацыянальна-рамантычнага пэйзажу канца ХІХ — пачатку XX стагодзьдзя і найбольш ярка адлюстроўвала яго мастацкую праблематыку. (Вікіпэдыя)
У яго творчасьці знайшлі адлюстраваньне жыцьцё і побыт беларускага народу, праламіліся традыцыі беларускага рэалістычнага жывапісу. Дачка мастака Яніна Рушчыц сьцьвярджае, што яе бацька заўсёды лічыў сябе «тутэйшым», г. зн. беларусам.
Фэрдынанд Рушчыц нарадзіўся ў Багданаве пад Менскам, таму беларусы ўсё больш цікавяцца яго асобай. Дапамагае ў гэтым амбасада Польшчы ў Менску, якая была суарганізатарам памятнага вечару ў Менску. “Мы чарговы раз хацелі нагадаць пра постаць Фэрдынанда Рушчыца”, - гаворыць намесьнік амбасадара Польшчы ў Беларусі Міхал Хабрас.
М. Хабрас: Дзякуючы творам Рушчыца памяць пра яго ў Беларусі моцна захавалася. Мы б хацелі гэтую памяць яшчэ больш пашыраць. Набліжаць яго творчасьць беларускім знаўцам, але таксама шырокай публічнасьці. На жаль, у Нацыянальным мастацкім музэі РБ ёсьць толькі адна карціна майстра “Каля касьцёла”.
Намесьнік дырэктара Нацыянальнага мастацкага музэя Сяргей Вечар нагадаў, што праз тры гады споўніцца 150- гадоў з дня нараджэньня мастака. Нацыянальны мастацкі музэй рыхтуецца да гэтай падзеі.
С. Вечар: Наш музэй праяўляе ініцыятыву, каб у Багданаве былі добраўпарадкаваныя могілкі, дзе пахаваны Рушчыц. Таксама мы імкнемся да стварэньня там культурнага цэнтра. Хацелася б, каб Багданава, вельмі маляўнічая мясцовасьць, стала цікавай для турыстаў. Хацелася б таксама зрабіць супольную выстаўку твораў Рушчыца, якія раскіданыя па розных месцах. У Беларусі карцін менш за ўсё. Больш у Польшчы і Летуве. Такая выстава магла б быць арганізаваная ў юбілейны год.
Творчасьць Фэрдэнанда Рушчыца асабліва цікавая тым, што ён на пераломе 19-20 стагодзьдзяў увабраў у сваю творчасьць шмат новых элемэнтаў і адначасова застаўся верным тэматыцы краявідаў родных зямель.
Беларусь мае шмат выбітных мастакоў, якіх можна доўга пералічваць. Аднак улічваючы складаную гісторыю краіны, беларусы не ўсіх сваіх сваякоў добра ведаюць – гаворыць Сяргей Вечар.

З нагоды 120 гадавіны пачатку мастацкай дзейнасьці мастака вечарыну зладзіў Нацыянальны мастацкі музэй.

Фэрдынанд Рушчыц (1870-1936) - мастак, графік, тэатральны дэкаратар і пэдагог. Нарадзіўся ў Багданаве пад Менскам. Яго творчасьць аказала пэўны ўплыў на далейшае разьвіцьцё жанру пэйзажу ў польскім мастацтве. Мастак матэрыялізаваў магутны нацыянальна-патрыятычны імпульс, характэрны для польскага мастацтва ў цэлым і для мастацтва мяжы ХІХ—XX стагодзьдзяў у прыватнасьці. Яго вельмі цэльная па духу творчасьць мела непасрэднае дачыненьне да фармаваньня польскага нацыянальна-рамантычнага пэйзажу канца ХІХ — пачатку XX стагодзьдзя і найбольш ярка адлюстроўвала яго мастацкую праблематыку.

У яго творчасьці знайшлі адлюстраваньне жыцьцё і побыт беларускага народу, праявіліся традыцыі беларускага рэалістычнага жывапісу. Дачка мастака Яніна Рушчыц сьцьвярджае, што яе бацька заўсёды лічыў сябе «тутэйшым», г. зн. беларусам.

Фэрдынанд Рушчыц нарадзіўся ў Багданаве пад Менскам, таму беларусы ўсё больш цікавяцца яго асобай. Дапамагае ў гэтым амбасада Польшчы ў Менску, якая была суарганізатарам памятнага вечару ў Менску. “Мы чарговы раз хацелі нагадаць пра постаць Фэрдынанда Рушчыца”, - гаворыць намесьнік амбасадара Польшчы ў Беларусі Міхал Хабрас.

М. Хабрас: Дзякуючы творам Рушчыца памяць пра яго ў Беларусі моцна захавалася. Мы б хацелі гэтую памяць яшчэ больш пашыраць. Набліжаць яго творчасьць беларускім знаўцам, але таксама шырокай публічнасьці. На жаль, у Нацыянальным мастацкім музэі РБ ёсьць толькі адна карціна майстра “Каля касьцёла”.

Намесьнік дырэктара Нацыянальнага мастацкага музэя Сяргей Вечар нагадаў, што праз тры гады споўніцца 150 гадоў з дня нараджэньня мастака. Нацыянальны мастацкі музэй рыхтуецца да гэтай падзеі.

С. Вечар: Наш музэй праяўляе ініцыятыву, каб у Багданаве былі добраўпарадкаваныя могілкі, дзе пахаваны Рушчыц. Таксама мы імкнемся да стварэньня там культурнага цэнтра. Хацелася б, каб Багданава, вельмі маляўнічая мясцовасьць, стала цікавай для турыстаў. Хацелася б таксама зрабіць супольную выстаўку твораў Рушчыца, якія раскіданыя па розных месцах. У Беларусі карцін менш за ўсё. Больш у Польшчы і Летуве. Такая выстава магла б быць арганізаваная ў юбілейны год.

Творчасьць Фэрдэнанда Рушчыца асабліва цікавая тым, што ён на пераломе 19-20 стагодзьдзяў увабраў у сваю творчасьць шмат новых элемэнтаў і адначасова застаўся верным тэматыцы краявідаў родных зямель.

Беларусь мае шмат выбітных мастакоў, якіх можна доўга пералічваць. Аднак улічваючы складаную гісторыю краіны, беларусы не ўсіх сваіх сваякоў добра ведаюць – гаворыць Сяргей Вечар.

Поўная размова з С. Вечарам у далучаным гукавым файле.

ав/В. Пац

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт