Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія выдаўцы наведалі Беластоцкі кніжны кірмаш (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.04.2017 15:19
  • Беластоцкі кніжны кірмаш.mp3
Адмыслова да гэтай падзеі прымеркаванае выданьне перакладаў беларускай літаратуры на польскую мову.
radyjo.net

У Беластоку пачаўся 6-ты Міжнародны кніжны кірмаш, на якім свае кнігі прэзэнтуюць таксама беларускія выдаўцы. Сёлетні кірмаш – гэта 80 выдавецтваў з усяе Польшчы і некалькі дзесяткаў аўтарскіх сустрэч з вядомымі пісьменьнікамі.

Адмыслова да гэтай падзеі прымеркаванае выданьне перакладаў беларускай літаратуры на польскую мову ды аўтарскія сустрэчы з Аленай Брава і Барысам Пятровічам.

Арганізатар кірмашу Андрэй Каліноўскі з Фонду Суседзі гаворыць, што арганізатары пачалі новы праект. Гэта пераклады на польскую мову незалежнай беларускай літаратуры.

Рэпартаж з кніжнага кірмашу слухайце ў далучаным гукавым файле.

Яраслаў Іванюк

/

/

/

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт