Logo Polskiego Radia
Print

Дуда паедзе да Трампа

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.04.2017 16:45
Пачалася падрыхтоўка да візыту прэзыдэнта Польшчы ў Белы дом.
flickr.com

Візыту прэзыдэнта ЗША ў Польшчу пакуль ня будзе. Але пачалася падрыхтоўка да візыту прэзыдэнта Польшчы ў Белы дом.

Паводле інфармацыі тыднёвіка «Wprost», запрашэньне для Дуды - гэта вынік прыезду ў Польшчу двух давераных дарадчыкаў Трампа: Ральфа Рыда (Ralph Reed) і Кэна Блякуэла (Ken Blakwell). Менавіта Рыд пасьля вяртаньня ў ЗША пераканаў Белы Дом запрасіць Дуду.

Гэта дасканалая навіна для польскай дыпляматыі, якая ў апошні час хутчэй зьбірае кампрамэтуючыя правалы, чым эфэктныя посьпехі.

Урад у Варшаве, адчайна блякуючы Дональда Туска (на перавыбарах на пасаду старшыні Эўрапейскай рады – рэд.), паказаў, што ён гатовы супраціўляцца Брусэлю. І гэта ў будучыні можа выкарыстаць Вашынгтон. Тым больш, што ЭЗ яшчэ ня вырашыў, якое становішча адносна розыгрышу Белага дому супраць Крамля заняць. Гаворка ідзе пра амэрыканскія налёты ў Сырыі. ЭЗ моцна аслаблены брэксітам, а Трамп у гэтым падтрымлівае Вялікабрытанію цэлым сэрцам. Таму Польшча ў ролі крытычнага авантурыста будзе вельмі выгаднай для Вашынгтона.

У сваю чаргу Варшава павінна падрыхтавацца на тонкую гульню й мець жалезныя нэрвы.

Wprost/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт