Logo Polskiego Radia
Print

Экспэрт: Гонку ўзбраеньняў накручвае Расея

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.04.2017 21:16
  • зброя.mp3
Выдаткі Расеі пачалі расьці пасьля таго, як Міністэрства абароны ўзначаліў Сяргей Шойгу.
Расейскі франтавы бамбавік Су-34Расейскі франтавы бамбавік Су-34mashleymorgan/flickr.com

Расея паднялася ў тройку сусьветных лідараў па ваенных выдатках, заняўшы трэцяе месца пасьля ЗША (1 месца) і Кітая (2 месца). Беларусь – на 76 месцы, паведамляе tut.by.

Як паведамляе Стакгольмскі міжнародны інстытут дасьледаваньняў праблем міру (SIPRI), у мінулым годзе выдаткі Беларусі на армію зьнізіліся на 17,5% – да 597 млн даляраў.

Злучаныя Штаты Амэрыкі застаюцца краінай з самымі высокімі ў сьвеце штогадовымі ваеннымі выдаткамі. У 2016 годзе выдаткі ЗША вырасьлі на 1,7% у параўнаньні з 2015 годам і склалі 611 млрд даляраў. Кітай, ваенныя выдаткі якога павялічыліся на 5,4%, да 215 млрд, знаходзіўся на другім месцы ў рэйтынгу краін з самымі высокімі ваеннымі выдаткамі. Тым ня менш хуткасьць росту ваенных расходаў істотна зьнізілася ў параўнаньні з папярэднімі гадамі.

Расея павялічыла свае выдаткі на 5,9% (да 69,2 млрд даляраў) і апынулася на трэцім месцы ў сьпісе краін з самымі высокімі ваеннымі выдаткамі.
Найбольшае скарачэньне ваенных выдаткаў у 2016 годзе ў сувязі з памяншэньнем нацыянальных даходаў ад нафты было ў Вэнэсуэле (-56%), Паўднёвым Судане (-54%), Азэрбайджане (-36%), Іраку (-36%) і Саудаўскай Арабіі (- 30%).

Ці актуальна можам казаць пра тое, што назіраецца гонка ўзбраеньняў? Чаму растуць выдаткі на армію? Ці Беларусь дастаткова сродкаў выдаткоўвае на ўзброеныя сілы? На гэтыя, а таксама іншыя пытаньні адказвае аглядальнік Аляксандр Алесін – спэцыяліст па вайсковых пытаньнях.

Паводле экспэрта, гонку ўзбраеньняў накручвае Расея. Ён заўважае, што выдаткі РФ пачалі расьці пасьля таго, як Міністэрства абароны ўзначаліў Сяргей Шойгу.
З Аляксандрам Алесіным размаўляе Валеры Саўко.

слухайце гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт