Logo Polskiego Radia
Print

У Францыі наступіла выбарчая цішыня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.05.2017 14:40
Толькі малая выбарчая яўка можа выратаваць Марын Лё Пэн ад паразы.
PAP/EPA/ERIC FEFERBERG / POOL

Gazeta Wyborcza
У Францыі наступіла выбарчая цішыня
Апошні дзень выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі ня сьведчыў пра магчымыя зьмены ў апытаньнях, а паводле іх новым францускім прэзыдэнтам стане Эмануэль Макрон. Толькі малая выбарчая яўка можа выратаваць Марын Лё Пэн ад паразы.
З часу рэфэрэндуму ў справе брэксіту і выбараў у ЗША давер да апытаньняў моцна ўпаў. Трэба ўсё ж прызнаць, што апытаньні перад першым турам прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі адпавядалі вынікам. У сувязі з гэтым няма прычын, каб ня браць пад увагу апытаньні перад другім турам.
Найслабейшым вынікам, які за апошні час атрымаў Эмануэль Макрон, былі 58% галасоў. Захоўваючы неабходную асьцярожнасьць можна спадзявацца, што яго сапраўдны выбарчы вынік будзе ў межах 55-65%.
Перамога Макрона ў апытаньнях – непадважальная. Аднак мы маем дачыненьне з вельмі нетыповай прэзыдэнцкай кампаніяй. У ёй было ўжо столькі нечаканых параз фаварытаў, што надалей ня можна мець абсалютнай упэўненасьці, калі казаць пра канчатковы вынік.
Дадатковыя пытаньні, якія паяўляліся ў апытаньнях, дазваляюць сьцьвярджаць, што электарат Марын Лё Пэн зьяўляецца сапраўды меншым, але больш рашучым і сьвядомым свайго выбару.
67% выбарцаў Марын Лё Пэн кажуць, што будуць на яе галасаваць, паколькі перакананыя ў слушнасьці яе праграмы. Сярод выбаршчыкаў Макрона гэты паказальнік складае 47%. Рэшта хоча на яго галасаваць для таго, каб да ўлады не прышлі ўльтраправыя сілы.
Дзень да выбараў камэнтатары асаблівую ўвагу зьвяртаюць на выбарчую яўку, якая ў другім туры зазвычай большая. Усё ж апытаньні грамадзкай думкі сьведчаць аб тым, што ў гэты раз можа быць наадварот. Малая яўка можа даць перавагу кандыдатцы ўльтраправых.

Gazeta Wyborcza: Апошні дзень выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі ня сьведчыў пра магчымыя зьмены ў апытаньнях, а паводле іх новым францускім прэзыдэнтам стане Эмануэль Макрон. Толькі малая выбарчая яўка можа выратаваць Марын Лё Пэн ад паразы.

З часу рэфэрэндуму ў справе брэксіту і выбараў у ЗША давер да апытаньняў моцна ўпаў. Трэба ўсё ж прызнаць, што апытаньні перад першым турам прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі адпавядалі вынікам. У сувязі з гэтым няма прычын, каб ня браць пад увагу апытаньні перад другім турам.Найслабейшым вынікам, які за апошні час атрымаў Эмануэль Макрон, былі 58% галасоў. Захоўваючы неабходную асьцярожнасьць можна спадзявацца, што яго сапраўдны выбарчы вынік будзе ў межах 55-65%.

Перамога Макрона ў апытаньнях – непадважальная. Аднак мы маем дачыненьне з вельмі нетыповай прэзыдэнцкай кампаніяй. У ёй было ўжо столькі нечаканых параз фаварытаў, што надалей ня можна мець абсалютнай упэўненасьці, калі казаць пра канчатковы вынік.

Дадатковыя пытаньні, якія паяўляліся ў апытаньнях, дазваляюць сьцьвярджаць, што электарат Марын Лё Пэн зьяўляецца сапраўды меншым, але больш рашучым і сьвядомым свайго выбару.

67% выбарцаў Марын Лё Пэн кажуць, што будуць на яе галасаваць, паколькі перакананыя ў слушнасьці яе праграмы. Сярод выбаршчыкаў Макрона гэты паказальнік складае 47%. Рэшта хоча на яго галасаваць для таго, каб да ўлады не прышлі ўльтраправыя сілы.

Дзень да выбараў камэнтатары асаблівую ўвагу зьвяртаюць на выбарчую яўку, якая ў другім туры зазвычай большая. Усё ж апытаньні грамадзкай думкі сьведчаць аб тым, што ў гэты раз можа быць наадварот. Малая яўка можа даць перавагу кандыдатцы ўльтраправых.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт