22 гады бяз мовы й сьцяга
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
15.05.2017 15:50
14 траўня 1995 году ў Беларусі адбыўся рэфэрэндум, ініцыяваны Лукашэнкам.
Фота: 90s.by90s.by
Што зьмяніў той рэфэрэндум у гісторыі Беларусі?
Аляксандар Лукашэнка з самага пачатку сваёй палітычнай кар’еры крытыкаваў абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі. Ён выступаў з ініцыятывай камуніста за дэмакратыю й шкадаваў распаду СССР. Як узгадваюць дэпутаты Вярхоўнага Савета 13 скліканьня, Лукашэнка праяўляў гэтыя погляды нават візуальна. Напрыклад, падчас прэзыдэнцкай кампаніі 1994 г. ён насіў «БССРаўскі» чырвона-зялёны дэпутацкі значак.
Гэтыя свае погляды ён пачаў хутка рэалізоўваць, будучы прэзыдэнтам. Так, у сакавіку 1995 года Лукашэнка прапанаваў Вярхоўнаму Савету прызначыць рэфэрэндум. На галасаваньне ён вынес чатыры пытаньні, сярод якіх было: наданьне расейскай мове аднолькавага статусу зь беларускай, выбар новага сьцяга і дзяржаўнага герба ў краіне.
Як паўплывалі тыя падзеі на далейшы лёс Беларусі? Якія можна зрабіць высновы пасьля 22 гадоў? Тэму камэнтуе палітоляг Павал Усаў.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
слухайце гукавы файл