Жыцьцё і творчасьць Францыска Скарыны сталі галоўным матывам беларускага стэнду на Варшаўскім кніжным кірмашы. Гэтая маштабная імпрэза праходзіць у Варшаве восьмы. Сёлета пасьля перапынку на кірмашы паявіліся беларускія выдавецтвы.
Кнігамі, якія прывезеныя на Варшаўскі кніжны кірмаш, беларуская дэлегацыя хацела зьвярнуць увагу на 500-годзьдзе беларускага кнігадрукаваньня і Францыска Скарыну, які паклаў яго пачатак. Таму на стэндзе апынуліся ўсе магчымыя выданьні прысьвечаныя беларускаму кнігадрукару, яго жыцьцю і творчасьці, а таксама Полацку, дзе ён нарадзіўся. Гэта кнігі, выдадзеныя менавіта з нагоды 500-гадовага юбілею, а таксама ранейшыя выданьні.
Пра беларускія прапановы на Варшаўскім кніжным расказвае Людміла Быкава з Міністэрства інфармацыі Беларусі.
Размова ў далучаным гукавым файле.
На Варшаўскім кніжным кірмашы прадстаўлены 800 выдавецтваў з 32 краін. Гэта прэстыжная імпрэза, якая зьяўляецца месцам сустрэч з аўтарамі, дэбаты на літаратурныя тэмы і кніжных прэм’ер. Кірмаш завершыцца 21 траўня.
Жыцьцё і творчасьць Францыска Скарыны сталі галоўным матывам беларускага стэнду на Варшаўскім кніжным кірмашы. Гэтая маштабная імпрэза праходзіць у Варшаве восьмы. Сёлета пасьля перапынку на кірмашы паявіліся беларускія выдавецтвы.
Кнігамі, якія прывезеныя на Варшаўскі кніжны кірмаш, беларуская дэлегацыя хацела зьвярнуць увагу на 500-годзьдзе беларускага кнігадрукаваньня і Францыска Скарыну, які паклаў яго пачатак. Таму на стэндзе апынуліся ўсе магчымыя выданьні прысьвечаныя беларускаму кнігадрукару, яго жыцьцю і творчасьці, а таксама Полацку, дзе ён нарадзіўся. Гэта кнігі, выдадзеныя менавіта з нагоды 500-гадовага юбілею, а таксама ранейшыя выданьні.
Пра беларускія прапановы на Варшаўскім кніжным расказвае Людміла Быкава з Міністэрства інфармацыі Беларусі. Размова ў далучаным гукавым файле.

ав