Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Сынгапуру ўпершыню прыбыў зь візытам у Польшчу (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.05.2017 15:07
  • Прэзыдэнт Сынгапуру.mp3
У Варшаве ён размаўляе аб умацаваньні эканамічных адносін з Польшчай.
PAP/Paweł Supernak

Прэзыдэнт Сынгапуру ўпершыню прыбыў зь візытам у Польшчу (ФОТА)
У Варшаве ён размаўляе аб умацаваньні эканамічных адносін з Польшчай.
Прэзыдэнты Польшчы й Сынгапуру размаўляюць у Варшаве пра ўмацаваньне эканамічных адносін паміж дзьвюмя краінамі. Гэта першы ў гісторыі візыт лідара Сынгапуру ў Польшчу.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
Умацаваньне палітычных і эканамічных адносін зьяўляецца адным з прыярытэтаў двухдзённага афіцыйнага візыту прэзыдэнта Сынгапуру ў Польшчу. Сёньня ў Варшаве Тоні Тан Кэн Ям сустракаецца з прэзыдэнтам Анджэем Дудам, а заўтра - са сьпікерам Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнта) Станіславам Карчэўскім (Stanisław Karczewski).
Кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы міністар Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski) падкрэсьліў, што візыт кіраўніка Сынгапуру зьяўляецца часткай праграмы эканамічнай дыпляматыі прэзыдэнта Анджэя Дуды.
Сынгапур – горад-дзяржава ў Паўднёва-ўсходняй Азіі, у якой пражывае 5 мільёнаў жыхароў. Ён займае 3-е месца ў сьвеце па аб’ёме ВУП на душу насельніцтва, - нагадаў Шчэрскі.
Кшыштаф Шчэрскі: Гэта таксама адзін з найбуйнейшых у Азіі імпартэраў польскай вытворчасьці. У гэтай краіне інвэстыцыі, тэхналёгія й навука разьвіваюцца вельмі дынамічна. Таму мы зацікаўленыя ў тым, каб наладзіць добрыя палітычныя й эканамічныя кантакты з краінай, якая зьяўляецца адным з цэнтраў азіяцкай эканомікі.
Анджэй Дуда й Тоні Тан Кэн Ям прынялі ўдзел у падпісаньні трох мэмарандумаў аб пашырэньні двухбаковых адносінаў паміж бізнэсам і навукай.
Першы дакумэнт тычыцца супрацоўніцтва паміж польскім Нацыянальным цэнтрам дасьледаваньняў і распрацовак і Сынгапурскім агенцтва па пытаньнях навукі, тэхнікі й разьвіцьця.
Паводле словаў міністра Шчэрскага, гэта шанец ня толькі для навукоўцаў, але таксама для бізнэсу, які карыстаецца інавацыямі.
Кшыштаф Шчэрскі: Гэтае сынгапурскае агенцтва займаецца ня толькі дасьледаваньнем, але таксама рэалізацыяй сваіх праектаў. Я наведаў гэтае месца падчас падрыхтоўкі візыту прэзыдэнта Сынгапуру ў Польшчы й яно аказала на мяне вялікае ўражаньне. Перш за ўсё, мяне ўразіў кароткі шлях ад патэнту да вытворчасьці. Гэтага мы хочам дабіцца таксама ў Польшчы.
Два астатнія дакумэнты датычаць супрацоўніцтва паміж Польскім агенцтвам па пытаньнях інвэстыцый і гандлю й Сынгапурскай фэдэрацыяй бізнэсу, а таксама Агенцтвам міжнароднага гандлю Сынгапуру.
Пасьля сустрэчы прэзыдэнт Анджэй Дуда сказаў, што ён вельмі зацікаўлены супрацай з Сынгапурам.
Анджэй Дуда: Да гэтай пары 80% нашага тавараабароту складалі гандлёвыя кантакты з Эўразьвязам. Мы хочам пашыраць польскую гандлёвую прысутнасьць у сьвеце. Ужо цяпер Польшча й польскія прадпрымальнікі могуць сабе дазволіць на эканамічную экспансію. Гэта бачнае на прыкладзе польскіх фірмаў.
З нагоды першага ў гісторыі візыту прэзыдэнта Сынгапуру ў Польшчу адбыўся бізнэс-форум з удзелам бізнэсмэнаў з абедзьвюх краінаў. У мі прынялі ўдзел таксама абодва прэзыдэнты.
Дзеля ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве ў Варшаву разам з прэзыдэнтам Тонім Тан Кэн Ямам праляцела вялікая дэлегацыя сынгапурскіх бізнэсмэнаў.
Лідары Польшчы й Сынгапуру размаўлялі таксама аб пастаўках энэргіі й супрацы ваеннай прамысловасьці. Прэзыдэнт Дуда запрасіў сынгапурскіх бізнэсмэнаў на выставу-кірмаш ваеннай прамысловасьці, які ў верасьні адбудзецца ў Кельцах.
Анджэй Дуда й Тоні Тан Кэн Ям абмеркавалі пэрспэктывы супрацоўніцтва сельскагаспадарчай і харчовай галінаў. Кіраўнік Польшчы спадзяецца таксама на супрацу польскай і сынгапурскай авіяцыйнай прамысловасьці.
У 2014 годзе тавараабарот паміж Польшчай і Сынгапурам склаў амаль 2 мільярды даляраў ЗША. Сынгапур - гэта другі пасьля Кітая імпартэр польскай вытворчасьці ў Азіі. У сьнежні мінулага году Польскае агенцтва па пытаньнях інвэстыцый і гандлю адкрыла ў Сынгапуры гандлёвы офіс.
Цяпер у азіяцкім горадзе-дзяржаве дзейнічае больш за 60 польскіх кампаній. Абедзьве краіны ўсталявалі дыпляматычныя адносіны ў 1969 годзе, нагадвае Кшыштаф Шчэрскі.
Кшыштаф Шчэрскі: Гэты першы ў гісторыі візыт прэзыдэнта Сынгапуру ў Польшчы, гэта важны доказ эканамічнай прысутнасьці Польшчы ў сьвеце.
Канцылярыя прэзыдэнта Польшчы падкрэсьлівае, што пасьля нядаўняга візыту ў Варшаву эміра Катару, візыт прэзыдэнта Сынгапуру павінен даць польскім прадпрымальнікам шанец прасоўваньня свайго бізнэсу ў сьвеце.
На заканчэньне першага дня візыту сынгапурскага лідара ў Польшчу ўвечары ў Прэзыдэнцкім палацы адбудзецца афіцыйны абед у гонар прэзыдэнцкай пары Сынгапуру.
аз

Прэзыдэнты Польшчы й Сынгапуру размаўляюць у Варшаве пра ўмацаваньне эканамічных адносін паміж дзьвюмя краінамі. Гэта першы ў гісторыі візыт лідара Сынгапуру ў Польшчу.

Умацаваньне палітычных і эканамічных адносін зьяўляецца адным з прыярытэтаў двухдзённага афіцыйнага візыту прэзыдэнта Сынгапуру ў Польшчу. Сёньня ў Варшаве Тоні Тан Кэн Ям сустракаецца з прэзыдэнтам Анджэем Дудам, а заўтра - са сьпікерам Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнта) Станіславам Карчэўскім (Stanisław Karczewski). Кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы міністар Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski) падкрэсьліў, што візыт кіраўніка Сынгапуру зьяўляецца часткай праграмы эканамічнай дыпляматыі прэзыдэнта Анджэя Дуды.

PAP/Paweł
PAP/Paweł Supernak

Сынгапур – горад-дзяржава ў Паўднёва-ўсходняй Азіі, у якой пражывае 5 мільёнаў жыхароў. Ён займае 3-е месца ў сьвеце па аб’ёме ВУП на душу насельніцтва, - нагадаў Шчэрскі.

Кшыштаф Шчэрскі: Гэта таксама адзін з найбуйнейшых у Азіі імпартэраў польскай вытворчасьці. У гэтай краіне інвэстыцыі, тэхналёгія й навука разьвіваюцца вельмі дынамічна. Таму мы зацікаўленыя ў тым, каб наладзіць добрыя палітычныя й эканамічныя кантакты з краінай, якая зьяўляецца адным з цэнтраў азіяцкай эканомікі.

Анджэй Дуда й Тоні Тан Кэн Ям прынялі ўдзел у падпісаньні трох мэмарандумаў аб пашырэньні двухбаковых адносінаў паміж бізнэсам і навукай.

Першы дакумэнт тычыцца супрацоўніцтва паміж польскім Нацыянальным цэнтрам дасьледаваньняў і распрацовак і Сынгапурскім агенцтва па пытаньнях навукі, тэхнікі й разьвіцьця.

PAP/Paweł
PAP/Paweł Supernak

Паводле словаў міністра Шчэрскага, гэта шанец ня толькі для навукоўцаў, але таксама для бізнэсу, які карыстаецца інавацыямі.

Кшыштаф Шчэрскі: Гэтае сынгапурскае агенцтва займаецца ня толькі дасьледаваньнем, але таксама рэалізацыяй сваіх праектаў. Я наведаў гэтае месца падчас падрыхтоўкі візыту прэзыдэнта Сынгапуру ў Польшчы й яно аказала на мяне вялікае ўражаньне. Перш за ўсё, мяне ўразіў кароткі шлях ад патэнту да вытворчасьці. Гэтага мы хочам дабіцца таксама ў Польшчы.

Два астатнія дакумэнты датычаць супрацоўніцтва паміж Польскім агенцтвам па пытаньнях інвэстыцый і гандлю й Сынгапурскай фэдэрацыяй бізнэсу, а таксама Агенцтвам міжнароднага гандлю Сынгапуру.

PAP/Paweł
PAP/Paweł Supernak

Пасьля сустрэчы прэзыдэнт Анджэй Дуда сказаў, што ён вельмі зацікаўлены супрацай з Сынгапурам.

Анджэй Дуда: Да гэтай пары 80% нашага тавараабароту складалі гандлёвыя кантакты з Эўразьвязам. Мы хочам пашыраць польскую гандлёвую прысутнасьць у сьвеце. Ужо цяпер Польшча й польскія прадпрымальнікі могуць сабе дазволіць на эканамічную экспансію. Гэта бачнае на прыкладзе польскіх фірмаў.

З нагоды першага ў гісторыі візыту прэзыдэнта Сынгапуру ў Польшчу адбыўся бізнэс-форум з удзелам бізнэсмэнаў з абедзьвюх краінаў. У мі прынялі ўдзел таксама абодва прэзыдэнты.

Дзеля ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве ў Варшаву разам з прэзыдэнтам Тонім Тан Кэн Ямам праляцела вялікая дэлегацыя сынгапурскіх бізнэсмэнаў.

PAP/Paweł
PAP/Paweł Supernak

Лідары Польшчы й Сынгапуру размаўлялі таксама аб пастаўках энэргіі й супрацы ваеннай прамысловасьці. Прэзыдэнт Дуда запрасіў сынгапурскіх бізнэсмэнаў на выставу-кірмаш ваеннай прамысловасьці, які ў верасьні адбудзецца ў Кельцах.

Анджэй Дуда й Тоні Тан Кэн Ям абмеркавалі пэрспэктывы супрацоўніцтва сельскагаспадарчай і харчовай галінаў. Кіраўнік Польшчы спадзяецца таксама на супрацу польскай і сынгапурскай авіяцыйнай прамысловасьці.

PAP/Paweł
PAP/Paweł Supernak

У 2014 годзе тавараабарот паміж Польшчай і Сынгапурам склаў амаль 2 мільярды даляраў ЗША. Сынгапур - гэта другі пасьля Кітая імпартэр польскай вытворчасьці ў Азіі. У сьнежні мінулага году Польскае агенцтва па пытаньнях інвэстыцый і гандлю адкрыла ў Сынгапуры гандлёвы офіс.

Цяпер у азіяцкім горадзе-дзяржаве дзейнічае больш за 60 польскіх кампаній. Абедзьве краіны ўсталявалі дыпляматычныя адносіны ў 1969 годзе, нагадвае Кшыштаф Шчэрскі.

Кшыштаф Шчэрскі: Гэты першы ў гісторыі візыт прэзыдэнта Сынгапуру ў Польшчы, гэта важны доказ эканамічнай прысутнасьці Польшчы ў сьвеце.

Канцылярыя прэзыдэнта Польшчы падкрэсьлівае, што пасьля нядаўняга візыту ў Варшаву эміра Катару, візыт прэзыдэнта Сынгапуру павінен даць польскім прадпрымальнікам шанец прасоўваньня свайго бізнэсу ў сьвеце.

PAP/Paweł
PAP/Paweł Supernak

На заканчэньне першага дня візыту сынгапурскага лідара ў Польшчу ўвечары ў Прэзыдэнцкім палацы адбудзецца афіцыйны абед у гонар прэзыдэнцкай пары Сынгапуру.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт