Logo Polskiego Radia
Print

Першы візыт прэзыдэнта ЗША ў Эўропу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 25.05.2017 14:30
У сераду прэзыдэнт ЗША разам з жонкай і дачкой сустрэўся з Папам Францішкам.
EPA/ALESSANDRA TARANTINO

Дональд Трамп працягвае свой першы замежны візыт – сёньня ён у Брусэлі на саміце NATO. Потым адправіцца на Сыцылію на сустрэчу лідараў G-7. А ў сераду прэзыдэнт ЗША разам з жонкай і дачкой сустрэўся з Папам Францішкам.

У Францішка і Трампа зусім супрацьлеглыя погляды на праблемы сьвету, такія як іміграцыя, зьмены клімату, галеча, продаж зброі. Генэрал Пітэр Турксон напісаў аб гэтым у Твітэры. «Папа і Трамп выходзяць насустрач ісламу, каб прадухіліць насільле на рэлігійным фоне. Першы прапануе перамовы дзеля міру, другі – бясьпеку, якая зьвязаная з уладаньнем зброяй», напісаў кардынал, намякаючы такім чынам на кантракт на пастаўкі зброі ў 110 млд даляраў, які Трамп падпісаў з Саудаўскай Арабіяй.

Трамп вядомы гігантаманіяй і пышнасьцю. Калі ў 2013 годзе пасьля канклявэ Францішак сам заплаціў за гатэль, Трамп напісаў на Твітэры: «Мне не падабаецца, што папа чакае ў чарзе, каб аплаціць нумар. Гэта не па-папску», – пакрытыкаваў Трамп.

Адзінае, што аб’ядноўвае гэтых дваіх людзей, гэта агромністая адказнасьць за ўладу, - напісала італьянскае выданьне «La Civita Cattolica».

Яшчэ перад выбарамі ў ЗША Францішак казаў: «Чалавек, які думае будаваць сьцяну (з Мэксыкай - рэд.), а не ўзвадзіць масты, не зьяўляецца хрысьціянінам». Трамп адказаў: «Калі ІД нападзе на Ватыкан, тады папа будзе першы маліцца, каб я стаў прэзыдэнтам».

Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт