Logo Polskiego Radia
Print

Польскія вучні здалі экзамэн па беларускай мове

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.05.2017 11:47
  • Польскія вучні здалі экзамэн па беларускай мове.mp3
Беларускую мову на выпускных экзамэнах здавала 168 вучняў з ліцэяў у Гайнаўцы i Бельску Падляскім.
photo: pixabay.com/Creative Commons CC0

Каля 168 вучняў з ліцэяў з беларускай мовай навучаньня ў Гайнаўцы i Бельску Падляскім здавалі экзамэн на атэстат сталасьці па беларускай мове.

Экзамэн па беларускай мове быў апошнім з усіх іспытаў на атэстат сталасьці. З экзамэну вучні выйшлі задаволеныя. Яны падкрэсьлівалі, што асаблівых праблем у іх не было.

З выпускнікамі ў Бельску Падляскім гутарыла Анна Пятроўская. Слухайце далучаны гукавы файл.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт