Logo Polskiego Radia
Print

Лятучы ўнівэрсытэт прапануе прыняць удзел у конкурсе на анлайн курсы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 02.06.2017 15:06
  • конкурс.mp3
Пяць аўтараў курсаў, якія атрымаюць найбольш галасоў сымпатыі ад карыстальнікаў, будуць узнагароджаныя.
dp.fly-uni.org/

Беларускі Лятучы ўнівэрсытэт прапануе прыняць удзел у конкурсе прапаноў на стварэньне мультымэдыйных анлайн курсаў. Унівэрсытэт нядаўна стварыў дыстанцыйную плятформу, якой могуць карыстацца ўсе жадаючыя, праходзіць курсы, якія на ёй зьмешчаныя. Цяпер установа прапануе далучыцца да працэсу стварэньня курсаў.

Пра тое, як узяць удзел у конкурсе і чым займаецца Лятучы ўнівэрсытэт, мы спыталі каардынатара ўстановы Тацьцяну Вадалажскую.

Заяўкі на конкурс Лятучага ўнівэрсытэту можна падаваць да 17 чэрвеня. Неабходна запоўніць адмысловую заяўку.

гутарку Н. Грышкевіч з Т. Вадалажскай слухайце ў далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт