Logo Polskiego Radia
Print

АБ-БА падвяла вынікі артыстычнай працы дзяцей і моладзі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.06.2017 15:46
  • пасумаваньне году.mp3
Дыяпазон актыўнасьці шырокі: ад беларускіх традыцыйных танцаў, музычных гуртоў да тэатральных пастановак.
tbm-mova.by

У Беластоку прайшло ўрачыстае падвядзеньне вынікаў артыстычнай працы дзяцей і моладзі ў гэтым навучальным годзе. Зладзіла яго Аб'яднаньне ў карысьць дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову АБ-БА. І менавіта вучні, якія прымаюць удзел у занятках, паказалі свае ўменьні перад беластоцкай публікай. А дыяпазон актыўнасьці даволі шырокі: ад беларускіх традыцыйных танцаў, музычных гуртоў да тэатральных пастановак.

Сёлета спаўняецца 20 гадоў навучаньня беларускай мове ў школах Беластоку. Адмысловыя ўрачыстасьці з гэтай нагоды заплянаваныя на восень.

слухайце рэпартаж Міхала Сьцепанюка ў далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт