Logo Polskiego Radia
Print

Як актывісты змагаюцца за Белавескую пушчу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.06.2017 10:59
Пушчы пагражае не караед, а чалавек зь сякерай – экаактывіст Адам Вайрак.
Стары лесСтары лесpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Newsweek запрашае пабачыць, што цяпер адбываецца ў Белавескай пушчы па польскім баку мяжы, у суправаджэньні вядомага прыродазнаўцы Адама Вайрака.

У 1995 годзе Вайрак за сваёй дзяўчынай, гішпанкай Нурыяй Сэльвай Фэрнандэз зьехаў з Варшавы ў Белавежу. Любімы народам палітык Яцэк Курань (Jacek Kuroń), які балатаваўся на прэзыдэнцкіх выбарах, бачыў яго міністрам аховы навакольнага асяродзьдзя. Аднак Адам Вайрак вырашыў жыць у вёсцы Тэрэміскі ў Белавескай пушчы.

Сёньня, калі ідзе бязьлітасная вырубка пушчы, Вайрак гатовы рабіць тое, чаго ненавідзіць: пайсьці ў палітыку, каб ратаваць апошні ў Эўропе першабытны лес.

Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя дазволіла масавую высечку дрэў у пушчы з-за караеда.

«Чыноўнікі напалі на пушчу, агульную нашу спадчыну, але я адчуваю, быццам бы напалі на маіх родных. Гэта выклікае ў мяне дрэнныя эмоцыі: я хачу, каб яны за гэта трапілі за краты» – кажа Вайрак. Прыродазнаўца паказаў журналістам пушчу, у якой сеткай агароджаная тэрыторыя, дзе ляжаць вырубленыя дрэвы, а ўваход забараняюць надпісы з інфармацыяй аб небясьпецы. Адам Вайрак тлумачыць, што няма ніякай пагрозы. Праўда, караед пад’ядае елкі, які засыхаюць, але гэта не пагражае бясьпецы людзей. А папярэджаньні выстаўляюць дзеля таго, каб не можна было хадзіць у лес і бачыць маштаб высечкі. За сеткай ляжаць вырубленыя ня толькі яліны, але й дубы ды грабы, якіх караед не чапае, расказвае Вайрак.

«Я гатовы ахвяраваць вельмі шмат, каб спыніць высечку. Пайшоў бы нават у палітыку, якой ненавіжу, бо палітыка не ідзе ў пары з тым, што я люблю, гэта значыць шпацыры па лесе. Але думаю, што трэба выкарыстаць сваю папулярнасьць дзеля агульнай справы», - кажа актывіст.

Адам Вайрак - самы вядомы ў Польшчы прыродазнаўца, экалягічны актывіст, аўтар кніжак аб прыродзе, публіцыст і спэцыяліст па Белавескай пушчы.

Newsweek/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт