Logo Polskiego Radia
Print

Менскія арэлі ў галіне бясьпекі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.06.2017 15:30
  • Менскія арэлі.mp3
Беларускія ўлады спрабуюць балянсаваць паміж Расеяй і Захадам.
Photo: cc/wikipediaPhoto: cc/wikipediaPhoto: cc/wikipedia

Экспэрт Цэнтра Астрагорскага перакананы, што гэта найбольш аптымальная палітыка.

Беларускі ўрад будуе больш збалянсаваную зьнешнюю палітыку шляхам стварэньня больш разнастайных партнэрстваў у сфэры бясьпекі. Гэта робіцца праз ушанаваньне інтарэсаў Расеі ды спробы ўзмацніць супрацоўніцтва з Захадам. Пра гэта піша аналітык Цэнтра Астрагорскага. Ён зазначае, што Беларусь да гэтага штурхае разуменьне таго, што асноўнай пагрозай бясьпекі ў рэгіёне становіцца рост напружанасьці ў Эўропе, нарошчваньне ваяўнічай рыторыкі паміж Усходам і Захадам.

Гэта выразны адыход ад ранейшай дактрыны, калі афіцыйны Менск бясьпеку краіны зьвязваў выключна з хаўрусам з Расеяй. Мы папрасілі экспэрта больш аргумэнтавана патлумачыць сваю пазыцыю, а таксама ацаніць яе эфэктыўнасьць.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт