Logo Polskiego Radia
Print

Барысаў на жыдоўскай ноце

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 18.06.2017 14:45
Як танцамі можна паказаць гісторыю горада?
Foto: vk.com/barysawskaja.myza

У гэтым пераканаліся нядаўна ўдзельнікі нетыповай імпрэзы, што прайшла ў Барысаве ў адным са старых дворыкаў.

Танцы на жыдоўскай ноце прайшлі ў дворыку старой камяніцы на тэрыторыі Старога горада Барысава, дзе месьціцца філіял Барысаўскага цэнтру творчасьці дзяцей і моладзі. Імпрэзу зладзіў Клюб гістарычнага танца, пры ўдзеле музычнай капэлы «На таку». Тэмай вечарыны сталі Танцы на жыдоўскай ноце, то бок прысьвечаная нядаўняй частка гісторыі горада. Распавядае прадстаўніца Клюб гістарычнага танца Натальля Галава.

Натальля Галава: Потым мы зацікавіліся больш позьнім часам: канец 19 пачатак 20 ст. Мы ўбачылі, што тут ёсьць цікавыя людзі, якія тут жылі, будавалі горад, тварылі культуру. Мы можам расказаць якія танцы танцавалі людзі, якія жылі ў Барысаве, хадзілі па вуліцах нашага горада.

Імпрэзы набралі імпэту, калі да аматараў танцаў далучыліся музыкі.

Натальля Галава: Мы пазнаёміліся з капэлай «На таку» ды Студэнцкім этнаграфічным таварыствам. Яны прывезьлі да нас гістарычныя танцы, але не палацавыя ды бальныя, а традыцыйныя. То бок тыя танцы, што танцавалі людзі ў горадзе, у вёсках.

Дадзеныя вечарыны не проста ладзіцца, каб патанцаваць. Удзельнікі клюбу імкнуцца распавесьці гісторыю горада Барысава праз танцы. Яны цікавяцца ня толькі нядаўнімі падзеямі, але й больш аддаленымі эпохамі.

Натальля Галава: У нас пачыналася ўсё з гістарычных танцаў. Мы думалі, што такім чынам зможам паказаць гісторыю горада. Як ён жыў тады, якое было сьвецкае жыцьцё ў горадзе. Аднак потым мы зразумелі, што мы ня можам праз танцы 1818 года паказаць гісторыю нашага горада, бо не існуе гісторыя людзей, будынкаў таго часу. Мы расказвалі гісторыю цэлай эпохі.

У выніку ў горадзе зьявілася кола аматараў танцаў ды вывучэньня гісторыі ўласнага горада, якое вядомае як суполка «Барысаўская мыза Удзельнікі гэтай ініцыятывы танцуюць на вуліцах горада, толькі Барысава, імкнучыся перадаць гісторыю і дух горада ў розныя эпохі.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт