Logo Polskiego Radia
Print

Жыхары вёскі Райск ўшанавалі памяць ахвяр нацыстаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.06.2017 16:01
  • Райск.mp3
Жыхары падляскай вёскі ўшанавалі памяць сваіх родных, забітых немцамі 75 гадоў таму 16 чэрвеня 1942 году.
radyjo.net/Яраслаў Іванюк

Жыхары падляскай вёскі Райск ушанавалі памяць сваіх блізкіх, забітых немцамі 75 гадоў таму 16 чэрвеня 1942 году. Памяць сярод людзей пра спаленьне вёскі надалей жывая, але ўсё ж пакаленьне, якое перажыло пацыфікацыю вёскі падчас нямецкай акупацыі, ужо адыходзіць і гэтую памяць трэба зьберагаць…

Урачыстасьці мелі рэлігійны характар. У пятніцу 16-га чэрвеня у Райску адбылася літургія ў царкве сьвятых Пятра і Паўла з удзелам супраскага Эпіскапа Рыгора, працэсія на магілу забітых жыхароў вёскі, паніхіда і ўскладаньне кветак.

«Ушанаваньне 75. угодкаў спаленьня немцамі вёскі Райск гэта для нас урок гісторыі. І нават па хрысьціянскі выбачыўшы, нам трэба пра гэта памятаць, каб подласьць не ўкаранілася ў зажываючых ранах»,– сказаў уладыка Рыгор.

У далучаным файле слухайце рэпвартаж Яраслава Іванюка.

/

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт