Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня - Міжнародны дзень уцекача

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.06.2017 13:24
  • Міжнародны дзень уцекача.mp3
Глябальна-міграцыйныя працэсы закранаюць амаль усе дзяржавы ў сьвеце і Беларусь тут не выключэньне.
PAP/EPA/Miguel Paquet

20 чэрвеня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень уцекача. Яшчэ ніколі ў сьвеце не было столькі многа бежанцаў, як у цяперашні час. Глябальна-міграцыйныя працэсы закранаюць амаль усе дзяржавы ў сьвеце і Беларусь тут не выключэньне. З працягам АВ
Дзень уцекача заснавала Арганізацыя аб’яднаных нацый, каб зьвярнуць увагу на сілу і адвагу бежанцаў ва ўсім сьвеце.
Рашэньне аб заснаваньні Дня бежанца было прынятае 4 сьнежня 2000 году. Абедзьве даты – заснаваньня і самога дня – не выпадковыя. У 2001 годзе ў сьвеце адзначалася 50 гадавіна прыняцьця Канвэнцыі на тэму статусу ўцекачоў. Адначасова Арганізацыя афрыканскага адзінства падтрымала ініцыятыву, каб Міжнародны дзень уцекача адзначаўся ў той самы дзень, што і Дзень афрыканскіх бежанцаў, 20 чэрвеня. З 2001 году гэты дзень адзначаецца як Сусьветны дзень уцекачоў.
Сусьветны дзень бежанцаў нагадвае пра цяжкую сытуацыю мільёнаў людзей, якія былі вымушаныя ўцякаць са сваіх краін. У гэты дзень таксама зьвяртаецца ўвага на іх праблемы і гучаць заклікі аказваць ім дапамогу.
Паводле леташняга рапарту Высокага камісара па справах уцекачоў (UNHCR), яшчэ ніколі ў сьвеце не было столькі многа бежанцаў, як у цяперашні час. Да канца 2015 году больш за 65 мільёнаў чалавек (гэта на 6 млн больш, чым год назад) былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў выніку канфліктаў, у гэтым збройных. З гэтай лічбы больш за 21 млн – гэта ўцекачы ў іншыя краіны. Больш за 40 млн чалавек складаюць бежанцы ў сваіх уласных дзяржавах. Паводле камісара па справах уцекачоў, такі вялікі рост лічбы ўцекачоў зьяўляецца вынікам канфліктаў і цяжкой сытуацыі ў краінах Блізкага Ўсходу.
З увагі на гарачую дыскусію ў Эўразьвязе, цьвёрдую пазыцыю некаторых эўрапейскіх урадаў, у гэтым польскага, і кардынальна розныя меркаваньні грамадзян сёньняшні Дзень уцекачоў зьяўляецца выключным.
Краіны Заходняй Эўропы заліваюць сотні тысяч нелегальных мігрантаў. Ня ўсе зь іх аднак уцекачы, ад якіх вельмі складана адрозьніць эканамічных мігрантаў. Праціўнікі прыманьня бежанцаў у якасьці аргумэнту прыводзяць чарговыя тэракты ў Эўропе. Яны мяркуюць, што некантраляваны наплыў мігрантаў вядзе да канфліктаў у грамадзтве, а палітыка мульці-кульці прайграла. Да салідарнасьці заклікаюць каталіцкія ерархі і Папа Рымскі Францішак.
Глябальна-міграцыйныя працэсы закранаюць амаль усе дзяржавы ў сьвеце і Беларусь тут не выключэньне – гаворыць праваабаронца Наста Лойка. У 2016 годзе прытулку ў Беларусі прасілі больш за 400 чалавек. Праваабаронца адзначае, што гэта пераважна асобы з Сырыі і Афганістану.

20 чэрвеня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень уцекача. Яшчэ ніколі ў сьвеце не было столькі многа бежанцаў, як у цяперашні час. Глябальна-міграцыйныя працэсы закранаюць амаль усе дзяржавы ў сьвеце і Беларусь тут не выключэньне.

Дзень уцекача заснавала Арганізацыя аб’яднаных нацый, каб зьвярнуць увагу на сілу і адвагу бежанцаў ва ўсім сьвеце.

Рашэньне аб заснаваньні Дня бежанца было прынятае 4 сьнежня 2000 году. Абедзьве даты – заснаваньня і самога дня – не выпадковыя. У 2001 годзе ў сьвеце адзначалася 50 гадавіна прыняцьця Канвэнцыі на тэму статусу ўцекачоў. Адначасова Арганізацыя афрыканскага адзінства падтрымала ініцыятыву, каб Міжнародны дзень уцекача адзначаўся ў той самы дзень, што і Дзень афрыканскіх бежанцаў, 20 чэрвеня. З 2001 году гэты дзень адзначаецца як Сусьветны дзень уцекачоў.

Сусьветны дзень бежанцаў нагадвае пра цяжкую сытуацыю мільёнаў людзей, якія былі вымушаныя ўцякаць са сваіх краін. У гэты дзень таксама зьвяртаецца ўвага на іх праблемы і гучаць заклікі аказваць ім дапамогу.

Паводле леташняга рапарту Высокага камісара па справах уцекачоў (UNHCR), яшчэ ніколі ў сьвеце не было столькі многа бежанцаў, як у цяперашні час. Да канца 2015 году больш за 65 мільёнаў чалавек (гэта на 6 млн больш, чым год назад) былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў выніку канфліктаў, у гэтым збройных. З гэтай лічбы больш за 21 млн – гэта ўцекачы ў іншыя краіны. Больш за 40 млн чалавек складаюць бежанцы ў сваіх уласных дзяржавах. Паводле камісара па справах уцекачоў, такі вялікі рост лічбы ўцекачоў зьяўляецца вынікам канфліктаў і цяжкой сытуацыі ў краінах Блізкага Ўсходу.

З увагі на гарачую дыскусію ў Эўразьвязе, цьвёрдую пазыцыю некаторых эўрапейскіх урадаў, у гэтым польскага, і кардынальна розныя меркаваньні грамадзян сёньняшні Дзень уцекачоў зьяўляецца выключным.

Краіны Заходняй Эўропы заліваюць сотні тысяч нелегальных мігрантаў. Ня ўсе зь іх аднак уцекачы, ад якіх вельмі складана адрозьніць эканамічных мігрантаў. Праціўнікі прыманьня бежанцаў у якасьці аргумэнту прыводзяць чарговыя тэракты ў Эўропе. Яны мяркуюць, што некантраляваны наплыў мігрантаў вядзе да канфліктаў у грамадзтве, а палітыка мульці-кульці прайграла. Да салідарнасьці заклікаюць каталіцкія ерархі і Папа Рымскі Францішак.

Глябальна-міграцыйныя працэсы закранаюць амаль усе дзяржавы ў сьвеце і Беларусь тут не выключэньне – гаворыць праваабаронца Наста Лойка. У 2016 годзе прытулку ў Беларусі прасілі больш за 400 чалавек. Праваабаронца адзначае, што гэта пераважна асобы з Сырыі і Афганістану.

У Беларусі ёсьць усе міжнародныя нормы, якія тычацца стандартаў абыходжаньня з уцекачамі і наданьня ім статусу бежанца. Аднак у практыцы ўсё роўна паяўляецца цэлы шэраг праблем.

Н. Лойка: Частку людзей, якія просяць прытулку, утрымліваюць у ізалятарах у кепскіх умовах. Працэдуры наданьня статусу бежанца вельмі часта не зразумелыя самім людзям. Часта органы міграцыі ставяцца да іх прадузята і шукаюць нагоды, каб не прызнаць статус. Часта ўцекачы, якія знаходзяцца пад вартай, нават ня маюць магчымасьці зьвярнуцца па такі статус, паколькі няма перакладчыкаў і юрыдычнай абароны. Ёсьць, на жаль, таксама практыка, калі людзям не аднаўляюць статус бежанцаў і адпраўляюць у асабліва небясьпечныя краіны. Вельмі часта высылаюць аўганцаў, дзе большая частка краіны кантралюецца талібамі. Ёсьць шмат іншых момантаў, як нізкія сацыяльныя гарантыі як перад, так і пасьля працэдуры. Людзі не атрымліваюць дастатковай дапамогі. Усё залежыць ад іх зьберажэньняў ці дапамогі дабрачынных арганізацый. Вельмі вялікую ролю адыгрывае Ўпраўленьне Вярхоўнага камісара па справах бежанцаў у Беларусі.

Поўная размова з праваабаронцай у далучаным гукавым файле.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт