Logo Polskiego Radia
Print

Чаго Польшча чакае ад візыту ў Варшаву галавы ЗША Дональда Трампа

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 21.06.2017 13:55
Візыт павінен пацьвердзіць, што польска-амэрыканскія адносіны носяць характар рэальнага хаўрусу.
Дональд Трамп яшчэ будучы кандыдатам у прэзыдэнты ЗШАДональд Трамп яшчэ будучы кандыдатам у прэзыдэнты ЗШАФото: WIKIMEDIA COMMONS/Gage Skidmore/CC BY-SA 3.0

«Dziennik Gazeta Prawna» друкуе вялікае інтэрвію з кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштафам Шчэрскім. Першае пытаньне: чаго Канцылярыя прэзыдэнта чакае ад візыту ў Варшаву галавы ЗША Дональда Трампа? Пацьверджаньня, што польска-амэрыканскія адносіны носяць характар рэальнага хаўрусу, – кажа Шчэрскі. Гаворка ідзе як пра прысутнасьць амэрыканскіх войскаў на тэрыторыі Польшчы, так і эканамічнае супрацоўніцтва.

Важным элемэнтам візыту зьяўляецца выступленьне Трампа, якое запрапанаваў амэрыканскі бок. Прэзыдэнт хоча ў сваёй прамове прадставіць уласную канцэпцыю далейшага супрацоўніцтва. Згодна камюніке Белага дома, прэзыдэнт падкрэсьліць значэньне Польшчы ў якасьці амэрыканскага саюзьніка, яе ўплыў на сыстэму бясьпекі цэлага рэгіёну.

Чым прыцягвае прэзыдэнта ЗША саміт Рэгіёну трох мораў (на гэтую сустрэчу прылятае Д. Трамп)? Фармат супрацоўніцтва ў дадзеным рэгіёне – гэта шанец для яго краін, каб пераадолець бар’еры і пачаць глядзець адзін на аднаго як на цікавыя рынкі. Супрацоўніцтва на лініі поўнач-поўдзень слаба разьвітае, Польшча хацела б гэта зьмяніць.

Ці гэта супрацьвага для краін «старога» ЭЗ? «Не, гэта абсалютна ня так, – адзначае Шчэрскі. – У Эўразьвязе некаторыя пужаюць, што Польшча будуе нейкі антынямецкі саюз. А гэта няпраўда, мы хочам пашыраць супрацоўніцтва на восі поўнач-поўдзень, якога не хапае ня толькі ў нашым рэгіёне, але таксама на захадзе Эўропы. І гэта менавіта выклікае небясьпеку распаду супольнасьці. Дагэтуль Эўропа разьвівалася, інвэстуючы ў напрамак Усход – Захад, гэта было нармальна пасьля заканчэньня халоднай вайны. Але часы зьмяніліся, трэба будаваць адносіны на восі ад Балтыйскага мора па Чорнае і Адрыятычнае».

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт