Logo Polskiego Radia
Print

"Для кожнага народу найбліжэйшымі павінны быць мясцовыя сьвятыя"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.06.2017 07:09
  • 25 чэрвеня ў Праваслаўнай царкве адзначаецца дзень Сабора Беларускіх сьвятых..mp3
25 чэрвеня ў Праваслаўнай царкве адзначаецца дзень Сабора Беларускіх сьвятых.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

25 чэрвеня ў Праваслаўнай царкве адзначаецца дзень Сабора Беларускіх сьвятых. Гэта дзень, у якім разам згадваюцца ўсе беларускія сьвятыя, якіх агулам налічваецца 79 слуг Божых.
Дзень Сабору Беларускіх сьвятых быў усталяваны 3 красавіка 1984 году па ініцыятыве мітрапаліта Менскага і Беларускага Філарэта. За дваццаць зь нечым гадоў Сабор Беларускіх сьвятых вырас з 14 да 79 сьвятых.
Мы зьвярнуліся да протаіерэя Сергія Гардуна з просьбаў распавесьці пра дзень Сабору Беларускіх сьвятых.
С. Гардун: Для кожнага народу найбліжэйшымі павінны быць мясцовыя сьвятыя. Калі ўзгадаць пачатак царкоўнай гісторыі, то памяць кожнага сьвятога адзначалася з пачатку на тым месцы, дзе гэты сьвяты жыў. Пасьля памяць пра іх пашыралася, але па розных гістарычных прычынах памяць пра адных пашыралася больш, пра іншых менш. Беларусам у першую чаргу трэба памятаць пра беларускіх сьвятых. Разам з тым беларускіх сьвятых па колькасьці набралася дастаткова многа. Было вырашана на трэцюю нядзелю пасьля Пяцідзесятніцы прызначыць дзень агульнай супольнай памяці пра ўсіх беларускіх сьвятых.
Нашая нацыя, мы, як беларусы, сфармаваліся дзякуючы нашым беларускім сьвятым. Усё ж такі сьвятыя людзі ў кожную эпоху – гэта, гаворачы на сьвецкай мове, героі свайго часу. Шанаваць усіх сьвятых у адзін дзень – гэта значыць мець перад вачыма гісторыю свайго народа і бачыць перад сабой самыя галоўныя духоўныя арыенціры. Часам у царкоўных тэкстах сьвятых параўноўваюць з зоркамі на небе. Гэта зоркі, якія даюць сьвятло, якія для нас, зямных людзей, павінны быць духоўным арыенцірам. Гэта найдаражэйшы скарб нашага народа.
Поўная размова з протаіерэем Сергіем Гардуном у далучаным гукавым файле.

Гэта дзень, у якім разам згадваюцца ўсе беларускія сьвятыя, якіх агулам налічваецца 79 слуг Божых.

Дзень Сабору Беларускіх сьвятых быў усталяваны 3 красавіка 1984 году па ініцыятыве мітрапаліта Менскага і Беларускага Філарэта. За дваццаць зь нечым гадоў Сабор Беларускіх сьвятых вырас з 14 да 79 сьвятых.Мы зьвярнуліся да протаіерэя Сергія Гардуна з просьбаў распавесьці пра дзень Сабору Беларускіх сьвятых.

С. Гардун: Для кожнага народу найбліжэйшымі павінны быць мясцовыя сьвятыя. Калі ўзгадаць пачатак царкоўнай гісторыі, то памяць кожнага сьвятога адзначалася з пачатку на тым месцы, дзе гэты сьвяты жыў. Пасьля памяць пра іх пашыралася, але па розных гістарычных прычынах памяць пра адных пашыралася больш, пра іншых менш. Беларусам у першую чаргу трэба памятаць пра беларускіх сьвятых. Разам з тым беларускіх сьвятых па колькасьці набралася дастаткова многа. Было вырашана на трэцюю нядзелю пасьля Пяцідзесятніцы прызначыць дзень агульнай супольнай памяці пра ўсіх беларускіх сьвятых.

Нашая нацыя, мы, як беларусы, сфармаваліся дзякуючы нашым беларускім сьвятым. Усё ж такі сьвятыя людзі ў кожную эпоху – гэта, гаворачы на сьвецкай мове, героі свайго часу. Шанаваць усіх сьвятых у адзін дзень – гэта значыць мець перад вачыма гісторыю свайго народа і бачыць перад сабой самыя галоўныя духоўныя арыенціры. Часам у царкоўных тэкстах сьвятых параўноўваюць з зоркамі на небе. Гэта зоркі, якія даюць сьвятло, якія для нас, зямных людзей, павінны быць духоўным арыенцірам. Гэта найдаражэйшы скарб нашага народа.

Поўная размова з протаіерэем Сергіем Гардуном у далучаным гукавым файле.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт