Logo Polskiego Radia
Print

Захад, што пачынаецца за Бугам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.06.2017 12:13
  • Захад.mp3
Адна з рэдкіх краін, якая цікавіцца Беларусьсю – гэта Польшча.
www.belta.by

У Менску на заходняга суседа перасталі глядзець з варожасьцю. Так 25 год польска-беларускіх адносін ацэньвае палітоляг.

За 25 год у адносінах паміж Польшчай і Беларусьсю было ўсё: спрэчкі ды канфлікты, згода і дасягненьні, эвалюцыйныя зьмены. 23 чэрвеня споўнілася 25 год з даты падпісаньня дамовы аб добрасуседзтве паміж Польшчай і Беларусьсю.

З гэтай нагоды ў Менску ды Варшаве пры супрацы МЗС ды ўнівэрсытэтаў прайшлі міжнародныя канфэрэнцыі прысьвечаныя гэтай падзеі. З аднаго боку гучалі словы пра сумесныя дасягненьні, пра адкрытасьць на далейшае супрацоўніцтва. Зь іншага, не абышлося й без крытыкі. Некаторыя казалі, што апошнія 25 год стасункаў паміж Польшчай і Беларусьсю – гэта час страчаных магчымасьцяў.

Мы папрасілі пракамэнтаваць 25 год беларуска-польскага суседзтва вядомага беларускага палітоляга Валера Карбалевіча.

слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт