Logo Polskiego Radia
Print

Чаму расейцы лічаць Сталіна самым выбітным чалавекам усіх часоў і народаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.06.2017 10:24
  • Stalin.mp3
Гісторык: Прычыны - у гістарычнай палітыцы Расеі й рабскай сьвядомасьці жыхароў былога Савецкага Саюза.
Іосіф СталінІосіф СталінPhoto: wikipedia.org/Unknown/Public Domain

Расейцы назвалі Іосіфа Сталіна самым выбітным чалавекам усіх часоў і народаў. Ён апярэдзіў у гэтым рэйтынгу Аляксандра Пушкіна і Ўладзіміра Пуціна. Чаму расейцы лічаць выбітным чалавека, адказнага за сьмерць мільёнаў суграмадзян?

Як паведамляе «Наша Ніва», на першае месца ў рэйтынгу самых выбітных людзей усіх часоў і народаў расейцы паставілі Іосіфа Сталіна - такім яго назвалі 38% апытаных. На другім і трэцім месцах разьмясьціліся Ўладзімір Пуцін і Аляксандр Пушкін, якія атрымалі па 34% галасоў. Апытаньне правёў Левада-цэнтр.

Мы папрасілі пракамэнтаваць згаданыя вынікі гісторыкаў. Алег Трусаў мяркуе, што іх прычына – у рабскай псыхалёгіі расейцаў. «У народнай памяці існуе меркаваньне, што пры Сталіне «было хорошо», - кажа гісторык, падкрэсьліваючы пры гэтым, што мінімізацыя ўзроўню злачынстваў чырвонага дыктатара пачалася яшчэ пры Брэжневе.

У сваю чаргу гісторык Аляксандр Смалянчук прычыны бачыць у гістарычнай палітыцы Расеі й рабскай сьвядомасьці жыхароў былога Савецкага Саюза.

Адказваючы на пытаньне, рэспандэнты самі называлі імёны й не былі абмежаваныя адным варыянтам адказу, таму сума працэнтаў усіх адказаў перавышае 100%.
32% расейцаў назвалі самым выбітным чалавекам Уладзіміра Леніна й 29% - Пятра I.

У 2012 годзе расейцы назвалі тых жа людзей у сваіх адказах, але тады яны атрымалі іншую колькасьць галасоў. Так, на першым месцы ішоў Сталін (42%), затым Ленін і Пётр I, якія набралі па 37% галасоў. Пушкін і Пуцін займалі чацьвёртае й пятае месцы (29 і 22%).

У першую дзясятку рэйтынгу ў 2017 годзе таксама ўвайшлі Юры Гагарын (20%), Леў Талстой (12%), Георгій Жукаў (12%), Кацярына II і Міхаіл Лермантаў (па 11%).
Апытаньне было праведзенае сярод 1600 чалавек ва ўзросьце 18 гадоў і болей у 137 населеных пунктах 48 рэгіёнаў Расеі.

выказваньні гісторыкаў - слухайце далучаны гукавы файл

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт