Logo Polskiego Radia
Print

Палякі палюбілі мабільны інтэрнэт

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.07.2017 11:37
Кібэрзлачынцы ахвотна гэта выкарыстоўваюць.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Dziennik Gazeta Prawna: Рапарт пра стан рынку тэлекамунікацый у 2016 годзе на пакідае сумневаў. Палякі ўсё часьцей карыстаюцца мабільным інтэрнэтам, выкарыстоўваючы несустраканы да гэтага часу трафік. Вялікі трафік, прапанаваны мабільнымі апэратарамі, добрыя цэны і лепшая якасьць мабільнай сувязі прычыняюцца да гвалтоўнага росту перадачы даных. Кібэрзлачынцы гэта бачаць і атакуюць карыстальнікаў мабільных прылад.

Найчасьцей атакуюцца мабільныя прыстасаваньні з апэрацыйнай сыстэмай Андроід, хоць ня толькі. Атакі хутка распаўсюджваюцца ў аддаленых геаграфічных рэгіёнах і розных галінах.

Асабліва цяжка абараніцца ад шкодных праграм, якія ствараюцца адмыслова з думкай пра мабільныя прылады. Частата паяўленьня шкодных праграм на мабільных прыладах расьце ў кожным рэгіёне, з выключэньнем Блізкага Ўсходу. Статыстыка паказвае, што тэмп росту быў значны.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт