Logo Polskiego Radia
Print

Пратэстаў Дональд Трамп у Варшаве не пабачыць

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.07.2017 14:55
Візыт Трампа ў Варшаву мае служыць паляпшэньню іміджу пасьля няўдалых падарожжаў у Брусэль і Італію.
Стары горад у Варшаве Стары горад у Варшаве photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

Gazeta Wyborcza: Візыт Дональда Трампа ў Варшаву мае служыць паляпшэньню іміджу ў Эўропе пасьля няўдалых падарожжаў у Брусэль і Італію. Польскія ўлады пільнуюць, каб ён не сустрэўся з крытыкай.

Амэрыканскага прэзыдэнта на саміт краін рэгіёну Трох мораў запрасіў Анджэй Дуда з прэзыдэнтам Харватыі Каліндай Грабар-Кітаравіч. Паводле інфармацыі газэты, гэтая ідэя ня выклікала пазытыўнага водгуку ў Белым доме.

Сытуацыя аднак памянялася, калі пад канец траўня Дональд Трамп вярнуўся з першага падарожжа ў Эўропу. Атмасфэра на саміце NATO і саміце G7 у Італіі была вельмі кепскай. Эўрапейцам не спадабалася, што амэрыканскі прэзыдэнт маўчаў у справе саюзьніцкіх абавязацельстваў ЗША ў дачыненьні да краін NATO. У памяці засталіся яго некультурныя паводзіны ў дачыненьні да прэзыдэнта Чарнагорыі, якога ён адпіхнуў падчас фатаграфаваньня. Дональд Трапм пачуў ад эўрапейскіх лідараў шмат прыкрых слоў.

Для дарадчыкаў Трампа яго візыт у Польшчу будзе шанцам на тое, каб выправіць гэтую сытуацыю. Словы аб тым, што ЗША зьяўляецца верагодным саюзьнікам, будуць самым галоўным пасылам прамовы, з якой Дональд Трамп выступіць у Варшаве.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт