Logo Polskiego Radia
Print

Стандарты сэртыфікаваньня беларускай мовы як замежнай распрацоўваюцца ў РБ

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.07.2017 18:01
  • Беларусістыка.mp3
У выніку замежнікі змогуць здаваць экзамэны і атрымліваць афіцыйныя сэртыфікаты.
фота: "Віцебскі Кур'ер"

Тым часам аматары беларушчыны з розных куткоў сьвету ізноў зьехаліся ў Менск. Чарговы раз там стартавала Міжнародная летняя школа беларусістыкі. Інтэнсыўную праграму штогод рыхтуе Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы.

Гэтым разам пазнаёміцца з тонкасьцямі мовы Купалы і Коласа пажадалі слухачы з 18 краінаў сьвету. Прычым як блізкіх – Украіны, Расеі, Польшчы, Летувы, Латвіі, Нямеччыны, Швэцыі, Вугоршчыны, Чэхіі ды Славакіі, так і даволі экзатычных – Індыі, Кітаю, Інданэзіі ЗША, Японіі. Усяго 60 чалавек. Цікава, што візы для наведваньня краіны афармляюцца за кошт арганізатараў. Бясплатныя для слухачоў таксама заняткі і культурная праграма. Усё, за што трэба заплаціць – гэта праезд, пражываньне й харчаваньне. Удзельнікаў моўных курсаў можна падзяліць на некалькі катэгорый, расказала дырэктар Летняй школы беларусістыкі Лідзія Сямешка.
Лідзія Сямешка: У гэтым годзе, у першую чаргу, гэта беларусы замежжа. З Расеі многа, з Польшчы, з Украіны. Гэта беларусы, якія хочуць ізноў далучыцца да беларускай мовы ды культуры, якія хочуць адчуць і аднавіць сваю беларускасьць. Гэта першае. Па-другое, студэнты-славісты з Польшчы, Славакіі, з Чэхіі. У гэтым годзе прыехалі студэнты з Кітаю, якія пачынаюць вывучаць беларускую мову. Далей выкладчыкі беларускай мовы як замежнай з Польшчы, з Расеі, якія ствараюць нейкія суполкі беларускамоўныя і выкладаюць беларускую мову як замежную.
Акрамя спэцыялістаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту да маштабнага адукацыйнага праекту далучыліся прадстаўнікі Менскага Лінгвістычнага. Перад пачаткам заняткаў усіх удзельнікаў разьмеркавалі па групах паводле ўзроўню падрыхтоўкі – ад пачатковага А1 да прасунутага С2. У гэтым годзе адразу дзьве групы слухачоў будуць знаёміцца зь беларускай мовай ад самых падстаў. У раскладзе – 40 гадзін лекцый і столькі ж практычных заняткаў.
Лідзія Сямешка: У Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай адукацыі распрацоўваюцца стандарты беларускай мовы як замежнай. Мы распрацоўваем тыпавыя тэсты па беларускай мове як замежнай, каб можна было сэртыфікаваць узроўні валоданьня беларускай мовай. І ў кантэксьце гэтай працы, вядома, для нас вельмі актуальна праводзіць такую школу. Не самім пасылаць свае матэрыялы недзе за межу, а каб тут можна было самім апрабаваць, паглядзець, што як удасканальваць.
Цягам бліжэйшых 12-ці дзён замежныя госьці будуць ня толькі вывучаць лексыку, граматыку ды фанэтыку. Да ўсяго іншага такія курсы – добрая магчымасьць даведацца больш пра культуру, традыцыі й гістарычную спадчыну беларусаў. Напрыклад, дзейнасьць Францішка Скарыны. Гэтым разам ёсьць вялікая нагода – 500-годзьдзе беларускага кнігадрукаваньня. Круглая дата стала вызначальнай пры распрацоўцы сёлетняй праграмы. Больш падрабязна пра яе культурна-забаўляльны складнік нашай рэдакцыі распавяла Лідзія Сямешка.
Лідзія Сямешка: Мы ўключаем у культурную праграму наведваньне музэяў. Крыху мяняем іх. У гэтым годзе ў нас угодкі Купалы. Значыць, будзе Купалаўскі музэй. У гэтым годзе папрасілі экскурсію ў Музэй Вялікай Айчыннай вайны. Абавязкова кожны год у нас экскурсія ў Музэй народнай культуры пры Акадэміі навук. Школа ў гэтым годзе прысьвечана 500-годзьдзю беларускага кнігадрукаваньня. Таму ў нас двухдзённая экскурсія ў Полацк – там будуць усе музэі ўключаныя. У Нацыянальную бібліятэку звычайна мы робім экскурсію. І ў гэтым годзе будзе.
Падобныя адукацыйныя праекты з удзелам Вышэйшых навучальных устаноў ужо даўно ладзяць па ўсім сьвеце. Што тычыцца Міжнароднай летняй школы беларусістыкі, то яна праходзіць у такім фармаце трэці год запар. Чакаецца, што ў 2018-м арганізатары ізноў зьбяруць у Менску жадаючых вывучыць беларускую мову ды пазнаёміцца зь беларускай культурай.
Васіль Садоўскі
слухайце далучаны гукавы файл

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт