Logo Polskiego Radia
Print

Эўракамісія паскардзілася на Польшчу ў Эўрапейскі суд

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.07.2017 15:35
  • Белавеская пушча.mp3
Брусэль патрабуе, каб суд у Люксэмбургу забараніў палякам рэзаць дрэвы ў Белавескай пушчы.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Эўракамісія паскардзілася на Польшчу ў Суд ЭЗ
Брусэля патрабуе, каб суд у Люксэмбургу забараніў палякам рэзаць дрэвы ў Белавескай пушчы.
Эўракамісія ўнесла ў Эўрапейскі суд у Люксэмбургу позву супраць Польшчы. Паводле Брусэля, падчас выразкі дрэў у Белавескай пушчы польскі бок парушыў некаторыя эўразьвязаўскія дырэктывы. Эўракамісія таксама патрабуе, каб да часу разгляду справы, суд забараніў Польшчы праводзіць у старадаўнім лесе любыя працы па выразцы.
Тэму пацягвае Анна Задрожна:
Такім чынам Эўракамісія не ўзяла пад увагу тлумачэньняў ураду ў Варшаве, які пераконваў, што выразка пашкоджаных караедам дрэваў, неабходная дзеля захаваньня месцаў пражываньня важных гатункаў.
Пазоў супраць Польшчы заканчвае больш за гадовую працэдуру Эўракамісіі па гэтай справе. У сярэдзіне чэрвеня мінулага году, Брусэль накіраваў у Варшаву першае папярэджаньне й прадставіў свае прэтэнзіі. Тлумачэньні, якія па гэтай справе ў Брусэль накіравала Варшава відаць не пераканалі камісіі.
Спрэчка вакол Белавескай пушчы разгарэлася з новай сілай, калі ў канцы сакавіка 2016 году міністар аховы навакольнага асяродзьдзя ўхваліў дадатак да Пляну працы Белавескага лясьніцтва. Ён бярэ пад увагу павелічэньне выразкі да 188 тысяч кубічных мэтраў драўніны цягам 10 бліжэйшых гадоў ( 2012-2021 гады). Стары плян браў пад увагу выразку на ўзроўні амаль 63,5 тысячы кубічных мэтраў. Паводле лесьнікоў гэта неабходнасьць, паколькі караед зьнішчае ўсё больш дрэваў.
„Караеды зьнішчылі ў Белавескай пушчы ўжо каля 900 тысяч елак. Гэта найбуйнейшая экалягічная катастрофа ў старадаўнім лесе цягам амаль 100 апошніх гадоў”, - пераконвае генэральны дырэктар прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы” Конрад Тамашэўскі (Kondar Tomaszewski).
На пачатку ліпеня падчас спэцыяльнай прэс-канфэрэнцыі лесьнікі падсумавалі, праведзеную да гэтай пары інвэнтарызацыю пушчы.
„Градацыя караеда ў Белавескай пушчы – гэта паталягічны працэс, які павінен быць спынены”, - пераконваў Конрад Тамашэўскі.
Конрад Тамашэўскі: Белавескую пушчу можна параўнаць да выспы, якая цяпер пачынае нагадваць тэрыторыю пасьля стыхійнага бедзтва. Яна сама ня вылечыцца, паколькі адкуль на яе мае перабрацца біяразнастайнасьці?
Менавіта таму лесьнікі лічаць, што лес без умяшаньня чалавека ня справіцца з караедам.
З гэтым меркаваньнем не згаджаюцца прадстаўнікі часткі экалягічных арганізацыяў і навуковага асяродзьдзя ў Польшчы. Паводле іх, павелічэньне выразкі не зьяўляецца неабходным, а градацыя караеда – гэта натуральны працэс.
Эколягі пераконваюць, што натуральныя працэсы ў пушчы павінны адбывацца ў рамках так званай пасіўнай абароны й заклікаюць ахапіць усю Белавескую пушчу статусам нацыянальнага парку.
„Наступствы пасіўнай абароны могуць быць небясьпечныя для людзей”, - лічыць кіраўнік групы па інвэнтарызацыі пушчы прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы” Ян Табар (Jan Tabor). Ён тлумачыць, што пасіўная абарона прычыняецца да аслабленьня біяразнастайнасьці.
Ян Табар: Яшчэ ў 1936 годзе ў пушчы расьлі: сасна, елка, дуб, бяроза. Цяпер маладое пакаленьне лесу, гэта ў асноўным граб і ліпа. Гэта сьведчыць пра тое, што наступствы працяглай пасіўнай абароны не заўсёды вядзе да захаваньня біяразнастайнасьці.
Ён нагадаў, што не ўся Белавеская пушча на тэрыторыі Польшчы знаходзіцца пад аховай. З больш чым 50 тысяч гектараў лесу, якім адмініструе прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы”, толькі 12 тысяч гектараў – гэта запаведнік. У 2006 годзе ў запаведніку былі выдзеленыя больш за 5,5 тысячы гектараў, на якіх чалавечае ўмяшаньне было зьведзенае да мінімуму.
Тым часам экалягічныя арганізацыі пратэстуюць і абвінавачваюць лесьнікоў, у тым, што яны рэжуць ня толькі мёртвыя дрэвы.
Конрад Тамашэўскі прызнаў, што сапраўды лесьнікі ў Белавескай пушчы вырэзваюць ня толькі мёртвыя й хворыя дрэвы, але таксама здаровыя дрэвы іншых, чым елка гатункаў. Аднак усё гэта паводле кіраўніка прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы” праходзіць у адпаведнасьці працэдурамі, у тым ліку па ахове біяразнастайнасьці лесу.
Тым часам Камітэт Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА, пасяджэньне якога надоечы праходзіла ў Кракаве, заклікаў польскія ўлады неадкладна спыніць выразку дрэў у самай старой частцы Белавескай пушчы й прыняць місію экспэртаў.
Міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Ян Шышка (Jan Szyszko) нагадае, што дэлегаты 41. сэсіі ЮНЕСКА асабіста не праверылі, у якім стане знаходзіцца Белавеская пушча. Паездка ў пушчу павінна была адбыцца 8 ліпеня па запрашэньні Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя. „Мы былі гатовыя да гэтага візыту”, - сказаў Ян Шышка.
Ян Шышка: Мы адпраўляем лісты ўсім краінам, дэлегацыі якіх былі прысутныя на сэсіі ў Кракаве, каб яны наведалі Польшчу напрыканцы жніўня й пачатку верасьня бягучага году.
Пытаньне Беларускай пушчы стала яблыкам разладу ня толькі паміж лесьнікамі й прадстаўнікамі экалягічных арганізацыяў, але таксама палітыкамі. Апазыцыйная партыя „Грамадзянская плятформа” паведаміла, што плянуе падрыхтаваць спэцзакон па справе пушчы, які павінен пагадзіць інтарэсы ўсіх асяродзьдзяў
Пытаньне, хто мае рацыю ў гэтай спрэчцы - цяпер будуць вырашаць судзьдзі ў Люксэмбургу. У сярэднім справы ў Эўрапейскім судзе разглядаюцца 1,5-2 гады. Калі суд палічыць, што гэтая Эўракамісія мае рацыю, то Польшчы могуць пагражаць сур'ёзныя фінансавыя санкцыі.
аз


Эўракамісія ўнесла ў Эўрапейскі суд у Люксэмбургу позву супраць Польшчы. Паводле Брусэля, падчас выразкі дрэў у Белавескай пушчы польскі бок парушыў некаторыя эўразьвязаўскія дырэктывы. Эўракамісія таксама патрабуе, каб да часу разгляду справы, суд забараніў Польшчы праводзіць у старадаўнім лесе любыя працы па выразцы.

Такім чынам Эўракамісія не ўзяла пад увагу тлумачэньняў ураду ў Варшаве, які пераконваў, што выразка пашкоджаных караедам дрэваў, неабходная дзеля захаваньня месцаў пражываньня важных гатункаў.

Пазоў супраць Польшчы заканчвае больш за гадовую працэдуру Эўракамісіі па гэтай справе. У сярэдзіне чэрвеня мінулага году, Брусэль накіраваў у Варшаву першае папярэджаньне й прадставіў свае прэтэнзіі. Тлумачэньні, якія па гэтай справе ў Брусэль накіравала Варшава відаць не пераканалі камісіі.

Спрэчка вакол Белавескай пушчы разгарэлася з новай сілай, калі ў канцы сакавіка 2016 году міністар аховы навакольнага асяродзьдзя ўхваліў дадатак да Пляну працы Белавескага лясьніцтва. Ён бярэ пад увагу павелічэньне выразкі да 188 тысяч кубічных мэтраў драўніны цягам 10 бліжэйшых гадоў ( 2012-2021 гады). Стары плян браў пад увагу выразку на ўзроўні амаль 63,5 тысячы кубічных мэтраў. Паводле лесьнікоў гэта неабходнасьць, паколькі караед зьнішчае ўсё больш дрэваў.

„Караеды зьнішчылі ў Белавескай пушчы ўжо каля 900 тысяч елак. Гэта найбуйнейшая экалягічная катастрофа ў старадаўнім лесе цягам амаль 100 апошніх гадоў”, - пераконвае генэральны дырэктар прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы” Конрад Тамашэўскі (Kondar Tomaszewski).

На пачатку ліпеня падчас спэцыяльнай прэс-канфэрэнцыі лесьнікі падсумавалі, праведзеную да гэтай пары інвэнтарызацыю пушчы.

„Градацыя караеда ў Белавескай пушчы – гэта паталягічны працэс, які павінен быць спынены”, - пераконваў Конрад Тамашэўскі.

Конрад Тамашэўскі: Белавескую пушчу можна параўнаць да выспы, якая цяпер пачынае нагадваць тэрыторыю пасьля стыхійнага бедзтва. Яна сама ня вылечыцца, паколькі адкуль на яе мае перабрацца біяразнастайнасьці?

Менавіта таму лесьнікі лічаць, што лес без умяшаньня чалавека ня справіцца з караедам.

З гэтым меркаваньнем не згаджаюцца прадстаўнікі часткі экалягічных арганізацыяў і навуковага асяродзьдзя ў Польшчы. Паводле іх, павелічэньне выразкі не зьяўляецца неабходным, а градацыя караеда – гэта натуральны працэс.

Эколягі пераконваюць, што натуральныя працэсы ў пушчы павінны адбывацца ў рамках так званай пасіўнай абароны й заклікаюць ахапіць усю Белавескую пушчу статусам нацыянальнага парку.

„Наступствы пасіўнай абароны могуць быць небясьпечныя для людзей”, - лічыць кіраўнік групы па інвэнтарызацыі пушчы прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы” Ян Табар (Jan Tabor). Ён тлумачыць, што пасіўная абарона прычыняецца да аслабленьня біяразнастайнасьці.

Ян Табар: Яшчэ ў 1936 годзе ў пушчы расьлі: сасна, елка, дуб, бяроза. Цяпер маладое пакаленьне лесу, гэта ў асноўным граб і ліпа. Гэта сьведчыць пра тое, што наступствы працяглай пасіўнай абароны не заўсёды вядзе да захаваньня біяразнастайнасьці.

Ён нагадаў, што не ўся Белавеская пушча на тэрыторыі Польшчы знаходзіцца пад аховай. З больш чым 50 тысяч гектараў лесу, якім адмініструе прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы”, толькі 12 тысяч гектараў – гэта запаведнік. У 2006 годзе ў запаведніку былі выдзеленыя больш за 5,5 тысячы гектараў, на якіх чалавечае ўмяшаньне было зьведзенае да мінімуму. Тым часам экалягічныя арганізацыі пратэстуюць і абвінавачваюць лесьнікоў, у тым, што яны рэжуць ня толькі мёртвыя дрэвы.

Конрад Тамашэўскі прызнаў, што сапраўды лесьнікі ў Белавескай пушчы вырэзваюць ня толькі мёртвыя й хворыя дрэвы, але таксама здаровыя дрэвы іншых, чым елка гатункаў. Аднак усё гэта паводле кіраўніка прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы” праходзіць у адпаведнасьці працэдурамі, у тым ліку па ахове біяразнастайнасьці лесу.

Тым часам Камітэт Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА, пасяджэньне якога надоечы праходзіла ў Кракаве, заклікаў польскія ўлады неадкладна спыніць выразку дрэў у самай старой частцы Белавескай пушчы й прыняць місію экспэртаў.

Міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Ян Шышка (Jan Szyszko) нагадае, што дэлегаты 41. сэсіі ЮНЕСКА асабіста не праверылі, у якім стане знаходзіцца Белавеская пушча. Паездка ў пушчу павінна была адбыцца 8 ліпеня па запрашэньні Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя. „Мы былі гатовыя да гэтага візыту”, - сказаў Ян Шышка.

Ян Шышка: Мы адпраўляем лісты ўсім краінам, дэлегацыі якіх былі прысутныя на сэсіі ў Кракаве, каб яны наведалі Польшчу напрыканцы жніўня й пачатку верасьня бягучага году.

Пытаньне Белавескай пушчы стала яблыкам разладу ня толькі паміж лесьнікамі й прадстаўнікамі экалягічных арганізацыяў, але таксама палітыкамі. Апазыцыйная партыя „Грамадзянская плятформа” паведаміла, што плянуе падрыхтаваць спэцзакон па справе пушчы, які павінен пагадзіць інтарэсы ўсіх асяродзьдзяў

Xто мае рацыю ў гэтай спрэчцы - цяпер будуць вырашаць судзьдзі ў Люксэмбургу. У сярэднім справы ў Эўрапейскім судзе разглядаюцца 1,5-2 гады. Калі суд палічыць, што гэтая Эўракамісія мае рацыю, то Польшчы могуць пагражаць сур'ёзныя фінансавыя санкцыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт