Logo Polskiego Radia
Print

Рэформа судовай сыстэмы дзеліць польскае грамадзтва

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.07.2017 13:39
  • Рэформа судовай сыстэмы дзеліць польскае грамадзтва.mp3
Даўно ў польскім Сэйме не было настолькі гарачай дыскусіі, поўнай таксама ўзаемных абразаў.
PAP/Marcin Obara

Апошнія некалькі дзён у Польшчы пануе надзвычай напружаная ўнутрыпалітычная сытуацыя. Усё па прычыне плянаваных зьмен судовай сыстэмы – спачатку зьмен у Дзяржаўнай судовай радзе, а цяпер у Вярхоўным судзе. Кіроўная партыя пераконвае, што прыняцьце новага закону разбурыць «паталягічную закрытасьць і карупцыю» судзейскага асяродзьдзя. У сваю чаргу апазыцыя перакананая, што ў выніку зьмен судовая ўлада будзе залежаць ад выканаўчай. Палітычныя спрэчкі суправаджаюцца шматтысячнымі пратэстамі грамадзян на вуліцах. У сытуацыі разбіралася АВ

Ноччу з пятніцы на суботу парлямэнт Польшчы найперш прыняў зьмены ў закон аб дзейнасьці Дзяржаўнай судовай рады. Галоўным стала спыненьне тэрміну паўнамоцтваў судзьдзяў цяперашняй судовай рады, хоць у Канстытуцыі прапісаны чатыры гады паўнамоцтваў. Новы закон прадугледжвае, што 15 чальцоў Дзяржаўнай судовай рады будзе абіраць Сэйм (раней праводзіліся ўнутраныя выбары).
Разам з тым прынятыя зьмены ў працы судоў агульнай юрысдыкцыі. Зьмены даюць міністру юстыцыі права адклікаць усіх старшынь судоў і прызначыць новых.
Чарговыя зьмены «Права і справядлівасьць» прапануе ўнесьці ў закон аб Вярхоўным судзе. Закон прадугледжвае спыненьне тэрміну паўнамоцтваў цяперашняга складу Вярхоўнага суду і пакліканьне новага. Міністар юстыцыі вырашыць, хто з судзьдзяў можа застацца ў Вярхоўным судзе, рэшту выбярэ новая Дзяржаўная судовая рада.
Пасьля гарачай дыскусіі, якая закончылася сёньня ноччу, законапраект трапіў на дапрацоўку ў Камісію юстыцыі і правоў чалавека. Прыняцьце гэтага закону выклікае крайнія эмоцыі і спрэчкі ў палітычным і судзейскім асяродзьдзях, а таксама сярод звычайных грамадзян.
Кіроўная партыя заяўляе, што прыняцьце новага закону разбурыць «паталягічную закрытасьць і карупцыю» судзейскага асяродзьдзя. Як зазначаюць прадстаўнікі кіроўнай партыі, судзейскае асяродзьдзе выбірае й кантралюе само сябе, у выніку чаго суды працуюць неэфэктыўна і доўга, а таму дрэнна ацэньваюцца грамадзянамі.
Прэм’ер-міністар Бэата Шыдла падчас дэбаты ў Сэйме адзначыла, што «Права і справядлівасьць» пасьлядоўна праводзіць рэформу судовай сыстэмы, якая цяпер стаіць на боку юрыдычных карпарацый.
Б. Шыдла: Сёньня судовую сыстэму захапілі юрыдычныя карпарацыі. А суды павінны быць на боку людзей. Кожны грамадзянін павінен ведаць, што суды будуць працаваць сумленна, што яны будуць для кожнага грамадзяніна, а не для карпарацый.
У сваю чаргу апазыцыя і судзейскае асяродзьдзе перакананыя, што прыняты закон перад усім парушае Канстытуцыю, дае магчымасьць міністру юстыцыі кантраляваць працу судоў і тым самым парушае прынцып падзелу ўлады. Паводле апазыцыі, прынятыя зьмены дазваляюць цалкам кантраляваць склад судоў, прызначаць «выгадных» для кіроўнай партыі судзьдзяў, якія прымуць «патрэбнае» рашэньне.
Барыс Будка з апазыцыйнай «Грамадзянская плятформы» казаў падчас дэбаты, што зьмяняючы законы аб польскіх судах «Права і справядлівасьць» парушае ня толькі дэмакратыю, але і ўласныя аўтарытэты.
Б. Будка: Памерлы прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі, калі б жыў, не дазволіў бы таго, што вы робіце. Ён быў гарантам бясьпекі. А цяпер вы сваімі законамі зьнішчаеце ня толькі польскую дэмакратыю, парушаеце ня толькі падзел улады на заканадаўчую, судовую і выканаўчую, ня толькі выпіхваеце Польшчу з ЭЗ, але, перш за ўсё, зьнішчаеце свае ўласныя аўтарытэты.
Незадавальненьне зьменамі ў судовай сыстэме выказвае таксама грамадзтва. У нядзелю і ўчора вечарам пад Прэзыдэнцкі палац выйшлі тысячы людзей. Менавіта на прэзыдэнта спадзяюцца апанэнты прапанаваных зьмен у судовую сыстэму. Анджэй Дуда мае права вэта. Ён можа не падпісаць прынятыя парлямэнтам законы.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўжо зрабіў першы крок. Ён запрапанаваў папраўку ў законапраект ад Дзяржаўнай судовай радзе, у якой прапануе, каб частку чальцоў рады Сэйм выбіраў большасьцю 3/5 галасоў. Прэзыдэнт заявіў, што не падпіша закону аб Вярхоўным судзе, калі яго праект ня будзе прыняты.
Канфлікт вакол зьмен судовай сыстэмы мае сапраўды сур’ёзны характар. Даўно ў польскім Сэйме не было настолькі гарачай дыскусіі, поўнай таксама ўзаемных абразаў і абвінавачаньняў. У справу ўключаюцца амаль усе асяродзьдзі. Былыя прэзыдэнты Польшчы, важныя палітычныя дзеячы, судзьдзі і актывісты напісалі ліст, у якім асуджаюць прынятыя і прапанаваныя зьмены. Імкнуцца да паразуменьня, мэта якога – дабро Польшчы і яе грамадзян, заклікалі ерархі Каталіцкага касьцёла.
Цяпер законапраект аб Вярхоўным судзе знаходзіцца на дапрацоўцы ў Камісіі юстыцыі і правоў чалавека, якая павінна разгледзець амаль тысячу паправак апазыцыі. Калі парлямэнт прыме закон, яго павінен падпісаць прэзыдэнт краіны.

Апошнія некалькі дзён у Польшчы пануе надзвычай напружаная ўнутрыпалітычная сытуацыя. Усё па прычыне плянаваных зьмен судовай сыстэмы – спачатку зьмен у Дзяржаўнай судовай радзе, а цяпер у Вярхоўным судзе. Кіроўная партыя пераконвае, што прыняцьце новага закону разбурыць «паталягічную закрытасьць і карупцыю» судзейскага асяродзьдзя. У сваю чаргу апазыцыя перакананая, што ў выніку зьмен судовая ўлада будзе залежаць ад выканаўчай. Палітычныя спрэчкі суправаджаюцца шматтысячнымі пратэстамі грамадзян на вуліцах.

Ноччу з пятніцы на суботу парлямэнт Польшчы найперш прыняў зьмены ў закон аб дзейнасьці Дзяржаўнай судовай рады. Галоўным стала спыненьне тэрміну паўнамоцтваў судзьдзяў цяперашняй судовай рады, хоць у Канстытуцыі прапісаны чатыры гады паўнамоцтваў. Новы закон прадугледжвае, што 15 чальцоў Дзяржаўнай судовай рады будзе абіраць Сэйм (раней праводзіліся ўнутраныя выбары).

Разам з тым прынятыя зьмены ў працы судоў агульнай юрысдыкцыі. Зьмены даюць міністру юстыцыі права адклікаць усіх старшынь судоў і прызначыць новых.

Чарговыя зьмены «Права і справядлівасьць» прапануе ўнесьці ў закон аб Вярхоўным судзе. Закон прадугледжвае спыненьне тэрміну паўнамоцтваў цяперашняга складу Вярхоўнага суду і пакліканьне новага. Міністар юстыцыі вырашыць, хто з судзьдзяў можа застацца ў Вярхоўным судзе, рэшту выбярэ новая Дзяржаўная судовая рада.

Пасьля гарачай дыскусіі, якая закончылася сёньня ноччу, законапраект трапіў на дапрацоўку ў Камісію юстыцыі і правоў чалавека. Прыняцьце гэтага закону выклікае крайнія эмоцыі і спрэчкі ў палітычным і судзейскім асяродзьдзях, а таксама сярод звычайных грамадзян.

Кіроўная партыя заяўляе, што прыняцьце новага закону разбурыць «паталягічную закрытасьць і карупцыю» судзейскага асяродзьдзя. Як зазначаюць прадстаўнікі кіроўнай партыі, судзейскае асяродзьдзе выбірае й кантралюе само сябе, у выніку чаго суды працуюць неэфэктыўна і доўга, а таму дрэнна ацэньваюцца грамадзянамі.

Бэата
Бэата Шыдла

Прэм’ер-міністар Бэата Шыдла падчас дэбаты ў Сэйме адзначыла, што «Права і справядлівасьць» пасьлядоўна праводзіць рэформу судовай сыстэмы, якая цяпер стаіць на боку юрыдычных карпарацый.

Б. Шыдла: Сёньня судовую сыстэму захапілі юрыдычныя карпарацыі. А суды павінны быць на боку людзей. Кожны грамадзянін павінен ведаць, што суды будуць працаваць сумленна, што яны будуць для кожнага грамадзяніна, а не для карпарацый.

У сваю чаргу апазыцыя і судзейскае асяродзьдзе перакананыя, што прыняты закон перад усім парушае Канстытуцыю, дае магчымасьць міністру юстыцыі кантраляваць працу судоў і тым самым парушае прынцып падзелу ўлады. Паводле апазыцыі, прынятыя зьмены дазваляюць цалкам кантраляваць склад судоў, прызначаць «выгадных» для кіроўнай партыі судзьдзяў, якія прымуць «патрэбнае» рашэньне.

Барыс
Барыс Будка

Барыс Будка з апазыцыйнай «Грамадзянская плятформы» казаў падчас дэбаты, што зьмяняючы законы аб польскіх судах «Права і справядлівасьць» парушае ня толькі дэмакратыю, але і ўласныя аўтарытэты.

Б. Будка: Памерлы прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі, калі б жыў, не дазволіў бы таго, што вы робіце. Ён быў гарантам бясьпекі. А цяпер вы сваімі законамі зьнішчаеце ня толькі польскую дэмакратыю, парушаеце ня толькі падзел улады на заканадаўчую, судовую і выканаўчую, ня толькі выпіхваеце Польшчу з ЭЗ, але, перш за ўсё, зьнішчаеце свае ўласныя аўтарытэты.

Пратэст
Пратэст пад Сэймам

Незадавальненьне зьменамі ў судовай сыстэме выказвае таксама грамадзтва. У нядзелю і ўчора вечарам пад Прэзыдэнцкі палац выйшлі тысячы людзей. Менавіта на прэзыдэнта спадзяюцца апанэнты прапанаваных зьмен у судовую сыстэму. Анджэй Дуда мае права вэта. Ён можа не падпісаць прынятыя парлямэнтам законы.

Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўжо зрабіў першы крок. Ён запрапанаваў папраўку ў законапраект ад Дзяржаўнай судовай радзе, у якой прапануе, каб частку чальцоў рады Сэйм выбіраў большасьцю 3/5 галасоў. Прэзыдэнт заявіў, што не падпіша закону аб Вярхоўным судзе, калі яго праект ня будзе прыняты.

Канфлікт вакол зьмен судовай сыстэмы мае сапраўды сур’ёзны характар. Даўно ў польскім Сэйме не было настолькі гарачай дыскусіі, поўнай таксама ўзаемных абразаў і абвінавачаньняў. У справу ўключаюцца амаль усе асяродзьдзі. Былыя прэзыдэнты Польшчы, важныя палітычныя дзеячы, судзьдзі і актывісты напісалі ліст, у якім асуджаюць прынятыя і прапанаваныя зьмены. Імкнуцца да паразуменьня, мэта якога – дабро Польшчы і яе грамадзян, заклікалі ерархі Каталіцкага касьцёла.

Цяпер законапраект аб Вярхоўным судзе знаходзіцца на дапрацоўцы ў Камісіі юстыцыі і правоў чалавека, якая павінна разгледзець амаль тысячу паправак апазыцыі. Калі парлямэнт прыме закон, яго павінен падпісаць прэзыдэнт краіны.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт