Logo Polskiego Radia
Print

Бяроза ў культуры славян займае асаблівае месца (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.07.2017 12:03
  • Бяроза ў культуры славян.mp3
Выстава карцін, на якіх намаляваныя бярозы, прайшла ў Варшаве.
radyjo.net/Алена Вялічка

Выстава польскай мастачкі беларускага паходжаньня Анэты Скаржыньскі прайшла ў Культурным цэнтры Беларусі ў Варшаве. У цэнтры выстаўленыя 30 карцін, якія аб’ядноўвае адна тэма – бяроза. На вэрнісажы была АВ

Анэта Скаржыньскі – гэта польская мастачка, сьпявачка і пісьменьніца, выпускніца двух мастацкіх унівэрсытэтаў ва Ўроцлаве. Артыстка гадамі аб’ядноўвае тры галіны – літаратуру, музыку і выяўленчае мастацтва. Анэта Скаржыньскі правяла больш за 60 мастацкіх выставаў.
Артыстка мае беларускія карані. Яе дзяды паходзяць зь Віцебшчыны. Выстава, якая праходзіць у Культурным цэнтры Беларусі ў Варшаве, мае назву «Бяроза ў культуры славян». Гэта 30 карцін, на якіх галоўны герой – гэта бяроза. Са старажытных часоў бяроза зьяўляецца адным з любімых дрэў славян, якое атаесамляецца з радасьцю, каханьнем і шчасьцем. Гэта таксама сымбаль месца вечнага адпачынку.
Анэта Скаржыньскі зьвяртае ўвагу, што ня толькі славяне надавалі выключнае значэньне гэтаму дрэву.
А. Скаржыньскі: Напрыклад, эгіпэцкія народы лічаць, што бяроза зьяўляецца сьвятым дрэвам. У сваю чаргу славяне сапраўды атаесамляюць бярозу з вечнасьцю, з адраджэньнем. Гэта дрэва любові і здароўя. Бяроза мае шмат значэньняў. Кожны чалавек надае ёй сваё значэньне. Але агулам гэта сымбаль адраджэньня і вечнасьці. Акрамя таго, калі паехаць за ўсходнюю мяжу Польшчы, на тэрыторыю Беларусі, Летувы, Расеі, то сустракаюцца могілкі, дзе можна знайсьці магілы з крыжамі з бярозы. Гэта вельмі кранальна. Аднойчы мне ўдалося пабачыць старую, занядбаную магілу, дзе быў бярозавы крыж. Гэта быў вельмі кранальны вобраз. Думаю, што калісьці я намалюю і такую карціну. Яна стаіць у мяне перад вачыма.
На выставе «Бяроза ў культуры славян» прадстаўлена 30 карцін, намаляваных алейнай фарбай. Натхненьне Анэта Скаржыньскі чэрпала з творчасьці расейскіх мастакоў XVIII-XIX стагодзьдзяў. Пэйзажы зьяўляюцца стылізацыяй, згоднай з духам мінулай эпохі. Некаторыя з прац маюць казачны характар, іншыя перапоўненыя цяплом і лірыкай з элемэнтам настальгіі.
На пытаньне, чаму мастачка столькі ўвагі прысьвяціла менавіта гэтаму дрэву, Анэта Скаржыньскі кажа, што захапленьне бярозай у яе было заўсёды.
А. Скаржыньскі: Тэма жыве ўва мне колькі я памятаю. Цяпер нават цяжка сказаць, калі тэма ўспыхнула, і адкуль у мяне такая любоў да бярозы. Думаю, што гэта зьвязана з тым, што калі бабуля сьпявала песьні – беларускія, польскія, расейскія – тэмай многіх зь іх былі менавіта бярозы. Наш радзімы кампазытар Манюшка таксама напісаў цудоўную песьню «Летам малая бярозка». Бярозы таксама зьяўляюцца тэмай нямецкай музыкі, расейскай таксама. Я не адзіны чалавек, які любіць бярозы. Я жыву каля самога лесу, дзе ёсьць шмат бяроз. Я таксама веру ў іх лекавыя ўласьцівасьці.
Калекцыя карцін, на якіх Анэта Скаржыньскі намалявала бярозы, значна большая, чым паказана ў Культурным цэнтры Беларусі. Усе намаляваныя дрэвы – гэта плод фантазіі аўтаркі.
А. Скаржыньскі: Гэта бярозы, якія я прыдумала. Гэта мая фантазія. Некаторыя карціны – гэта адлюстраваньне карцін, якія я дзесьці бачыла. Некаторыя я звычайна прыдумала. У жыцьці мастака прыходзіць час, што ён перастае перамалёўваць і дае свабоду сваёй фантазіі. Паколькі я акрамя рэалізму кахаю сюррэалізм, то тут я магу праявіцца. Паколькі мастацтва не абмежаванае так як фатаграфія, то я карыстаюся гэтай магчымасьцю і магу намаляваць бярозу паўсюль.
Акрамя таго, што Анэта Скаржыньскі малюе карціны, яна таксама сьпявае і піша вершы.

Выстава польскай мастачкі беларускага паходжаньня Анэты Скаржыньскі прайшла ў Культурным цэнтры Беларусі ў Варшаве. У цэнтры выстаўленыя 30 карцін, якія аб’ядноўвае адна тэма – бяроза.

Анэта Скаржыньскі – гэта польская мастачка, сьпявачка і пісьменьніца, выпускніца двух мастацкіх унівэрсытэтаў ва Ўроцлаве. Артыстка гадамі аб’ядноўвае тры галіны – літаратуру, музыку і выяўленчае мастацтва. Анэта Скаржыньскі правяла больш за 60 мастацкіх выставаў.

Артыстка мае беларускія карані. Яе дзяды паходзяць зь Віцебшчыны. Выстава, якая праходзіць у Культурным цэнтры Беларусі ў Варшаве, мае назву «Бяроза ў культуры славян». Гэта 30 карцін, на якіх галоўны герой – гэта бяроза. Са старажытных часоў бяроза зьяўляецца адным з любімых дрэў славян, якое атаесамляецца з радасьцю, каханьнем і шчасьцем. Гэта таксама сымбаль месца вечнага адпачынку.

/

Анэта Скаржыньскі зьвяртае ўвагу, што ня толькі славяне надавалі выключнае значэньне гэтаму дрэву.

А. Скаржыньскі: Напрыклад, эгіпэцкія народы лічаць, што бяроза зьяўляецца сьвятым дрэвам. У сваю чаргу славяне сапраўды атаесамляюць бярозу з вечнасьцю, з адраджэньнем. Гэта дрэва любові і здароўя. Бяроза мае шмат значэньняў. Кожны чалавек надае ёй сваё значэньне. Але агулам гэта сымбаль адраджэньня і вечнасьці. Акрамя таго, калі паехаць за ўсходнюю мяжу Польшчы, на тэрыторыю Беларусі, Летувы, Расеі, то сустракаюцца могілкі, дзе можна знайсьці магілы з крыжамі з бярозы. Гэта вельмі кранальна. Аднойчы мне ўдалося пабачыць старую, занядбаную магілу, дзе быў бярозавы крыж. Гэта быў вельмі кранальны вобраз. Думаю, што калісьці я намалюю і такую карціну. Яна стаіць у мяне перад вачыма.

На выставе «Бяроза ў культуры славян» прадстаўлена 30 карцін, намаляваных алейнай фарбай. Натхненьне Анэта Скаржыньскі чэрпала з творчасьці расейскіх мастакоў XVIII-XIX стагодзьдзяў. Пэйзажы зьяўляюцца стылізацыяй, згоднай з духам мінулай эпохі. Некаторыя з прац маюць казачны характар, іншыя перапоўненыя цяплом і лірыкай з элемэнтам настальгіі.

/

На пытаньне, чаму мастачка столькі ўвагі прысьвяціла менавіта гэтаму дрэву, Анэта Скаржыньскі кажа, што захапленьне бярозай у яе было заўсёды.

А. Скаржыньскі: Тэма жыве ўва мне колькі я памятаю. Цяпер нават цяжка сказаць, калі тэма ўспыхнула, і адкуль у мяне такая любоў да бярозы. Думаю, што гэта зьвязана з тым, што калі бабуля сьпявала песьні – беларускія, польскія, расейскія – тэмай многіх зь іх былі менавіта бярозы. Наш радзімы кампазытар Манюшка таксама напісаў цудоўную песьню «Летам малая бярозка». Бярозы таксама зьяўляюцца тэмай нямецкай музыкі, расейскай таксама. Я не адзіны чалавек, які любіць бярозы. Я жыву каля самога лесу, дзе ёсьць шмат бяроз. Я таксама веру ў іх лекавыя ўласьцівасьці.

/

Калекцыя карцін, на якіх Анэта Скаржыньскі намалявала бярозы, значна большая, чым паказана ў Культурным цэнтры Беларусі. Усе намаляваныя дрэвы – гэта плод фантазіі аўтаркі.

А. Скаржыньскі: Гэта бярозы, якія я прыдумала. Гэта мая фантазія. Некаторыя карціны – гэта адлюстраваньне карцін, якія я дзесьці бачыла. Некаторыя я звычайна прыдумала. У жыцьці мастака прыходзіць час, што ён перастае перамалёўваць і дае свабоду сваёй фантазіі. Паколькі я акрамя рэалізму кахаю сюррэалізм, то тут я магу праявіцца. Паколькі мастацтва не абмежаванае так як фатаграфія, то я карыстаюся гэтай магчымасьцю і магу намаляваць бярозу паўсюль.

Акрамя таго, што Анэта Скаржыньскі малюе карціны, яна таксама сьпявае і піша вершы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт