Logo Polskiego Radia
Print

Рэформа ці захоп судоў?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.07.2017 15:01
Экспэрты спрачаюцца наконт рэформы судовай сыстэмы ў Польшчы.
PAP/Jacek Turczyk

Рэформа ці захоп судоў?
Экспэрты спрачаюцца наконт рэформы судовай сыстэмы ў Польшчы.
„Dziennik Gazeta Prawna” прысьвячае сваё сёньняшняе выданьне шырокаму аналізу рэформы судовай сыстэмы ў Польшчы. З аднаго боку, прадстаўнікі кіруючай партыі „Права й справядлівасьць” падкрэсьліваюць неабходнасьць грамадзкага кантролю над судамі ў краіне, напрыклад, праз парлямэнт. З другога боку, аўтарытэты ў галіне права зьвяртаюць увагу на спосаб ажыцьцяўленьня зьменаў і на тое, што яны могуць давесьці да перадачы кантролю над судамі палітыкам.
Намесьнік галоўнага рэдактара газэты Марэк Тэйхман (Marek Tejchman) у сваім камэнтары выказвае занепакоенасьць тым, што замест рэальных рэформаў, якія б павялічылі эфэктыўнасьць працы судоў, улады ажыцьцяўляюць зьмены, што падпарадкуюць суды кіроўнай партыі.
Інакш мяркуе віцэ-міністар юстыцыі Міхал Вось (Michał Woś). Паводле яго, у вулічных пратэстах і крыку зьнікае сутнасьць рэформы, дэталямі якой на самой справе цікавіцца мала хто. „Тым ня менш мы задаволеныя, што існуе агульная згода з тым, што судовая сыстэма ў Польшчы патрабуе зьменаў”, - кажа віцэ-міністар.
Паводле яго, судовая сыстэма ў Польшчы зьяўляецца адзінай, у якой прынцып дэмакратычнага выбару „зьведзены да мінімуму”. „Прызначэньне на пасады судзьдзяў адбываецца паводле кааптацыі (увядзеньня новых членаў у выбарны калегіяльны орган рашэньнем самога органа без правядзеньня дадатковых выбараў – рэд.), а правілы павышэньня па службовай лесьвіцы - зусім непразрыстыя”, - дадае віцэ-міністар юстыцыі Міхал Вось.
У канстытуцыйнасьці зьменаў пераконвае дэпутат ад кіруючай партыі Барталамей Урублеўскі (Bartłomiej Wróblewski). Ён нагадвае, што магчымасьць адстаўкі судзьдзяў гарантуе таксама артыкул 180 Канстытуцыі. У сваю чаргу незалежнасьць Дзяржаўнай судзейскай рады гарантуе факт, што яе членаў будзе выбіраць парлямэнт большасьцю 3/5 галасоў.
Аднак, паводле юрыста й былога міністра Дзяржаўнай маёмасьці Анджэя Мікаша (Andrzej Mikosz), прапанаваныя зьмены толькі паглыбяць хаос у польскай судовай сыстэме. „Калі б кіроўная партыя „Права й справядлівасьць” пастаралася, то знайшла б моцныя аргумэнты й грамадзкую падтрымку для рэформы”, - кажа юрыст у размове з „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Dziennik Gazeta Prawna” прысьвячае сваё сёньняшняе выданьне шырокаму аналізу рэформы судовай сыстэмы ў Польшчы. З аднаго боку, прадстаўнікі кіруючай партыі „Права й справядлівасьць” падкрэсьліваюць неабходнасьць грамадзкага кантролю над судамі ў краіне, напрыклад, праз парлямэнт. З другога боку, аўтарытэты ў галіне права зьвяртаюць увагу на спосаб ажыцьцяўленьня зьменаў і на тое, што яны могуць давесьці да перадачы кантролю над судамі палітыкам.

Намесьнік галоўнага рэдактара газэты Марэк Тэйхман (Marek Tejchman) у сваім камэнтары выказвае занепакоенасьць тым, што замест рэальных рэформаў, якія б павялічылі эфэктыўнасьць працы судоў, улады ажыцьцяўляюць зьмены, што падпарадкуюць суды кіроўнай партыі.

Інакш мяркуе віцэ-міністар юстыцыі Міхал Вось (Michał Woś). Паводле яго, у вулічных пратэстах і крыку зьнікае сутнасьць рэформы, дэталямі якой на самой справе цікавіцца мала хто. „Тым ня менш мы задаволеныя, што існуе агульная згода з тым, што судовая сыстэма ў Польшчы патрабуе зьменаў”, - кажа віцэ-міністар.

Паводле яго, судовая сыстэма ў Польшчы зьяўляецца адзінай, у якой прынцып дэмакратычнага выбару „зьведзены да мінімуму”. „Прызначэньне на пасады судзьдзяў адбываецца паводле кааптацыі (увядзеньня новых членаў у выбарны калегіяльны орган рашэньнем самога органа без правядзеньня дадатковых выбараў – рэд.), а правілы павышэньня па службовай лесьвіцы - зусім непразрыстыя”, - дадае віцэ-міністар юстыцыі Міхал Вось.

У канстытуцыйнасьці зьменаў пераконвае дэпутат ад кіруючай партыі Барталамей Урублеўскі (Bartłomiej Wróblewski). Ён нагадвае, што магчымасьць адстаўкі судзьдзяў гарантуе таксама артыкул 180 Канстытуцыі. У сваю чаргу незалежнасьць Дзяржаўнай судзейскай рады гарантуе факт, што яе членаў будзе выбіраць парлямэнт большасьцю 3/5 галасоў.

Аднак, паводле юрыста й былога міністра Дзяржаўнай маёмасьці Анджэя Мікаша (Andrzej Mikosz), прапанаваныя зьмены толькі паглыбяць хаос у польскай судовай сыстэме. „Калі б кіроўная партыя „Права й справядлівасьць” пастаралася, то знайшла б моцныя аргумэнты й грамадзкую падтрымку для рэформы”, - кажа юрыст у размове з „Dziennik Gazeta Prawna”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт