Logo Polskiego Radia
Print

Беларускамоўны даведнік пра Беласток выдалі з памылкамі

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 30.07.2017 11:03
Гарадзкія ўлады зьнялі выданьне з продажу і паабяцалі зрабіць новую вэрсію.
tbm-mova.by

Пішучы пра знакавыя месцы адміністрацыйнага цэнтру Падляскага ваяводзтва, аўтары зрабілі больш за 250 памылак. Праверыць дапаможнік, што складаецца з 50 старонак, вырашыла журналістка тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва» Міраслава Лукша.

Пасьля грунтоўнага аналізу яна напісала да мэра гораду Тадэвуша Трускаляскага ліст, у якім прыводзіць фрагмэнты даведніка, напісаныя з ужываньнем польскай і рускай лексікі, шматлікія памылкі ў тлумачэньнях, а таксама недакладнасьці, якія вынікаюць зь няведаньня беларускай мовы.

Як высьветлілася, нават назва на вокладцы была надрукаваная з грубым парушэньнем нормаў. На зварот адрэагавала прэс-сакратар кіраўніка гарадзкой адміністрацыі Ўршуля Мірончык, якая прынесла свае прабачэньні прадстаўнікам беларускай супольнасьці. Яна таксама адзначыла, што вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасьці.

Сам дапаможнік пасьпелі зьняць з продажу. У мэрыі паабяцалі, што ў хуткім часе будзе надрукаваная новая вэрсія – гэтым разам без памылак у тлумачэньні.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт