Logo Polskiego Radia
Print

Урад заклікае палякаў за мяжой прасоўваць польскія інтарэсы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.08.2017 15:19
Улады хочуць, каб палякі замежжа маглі выбіраць свайго сэнатара, які будзе прадстаўляць іх інтарэсы.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад заклікае палякаў за мяжой прасоўваць польскія інтарэсы
Улады хочуць, каб палякі замежжа маглі выбіраць свайго сэнатара, які будзе прадстаўляць іх інтарэсы.
Польскі ўрад будзе заахвочваць палякаў за мяжой вывучаць польскую мову, не забывацт польскую культуру й ствараць польскае лобі, заявіў віцэ-кіраўнік польскай дыпляматыі Ян Дзядзічак (Jan Dziedziczak) падчас свайго візыту ў Канаду.
Польскі ўрад хоча стымуляваць асяродзьдзе палякаў за мяжой да стварэньня моцнага польскага як эканамічныя, так і палітычныя лобі.
„Мы заклікаем нашых суайчыньнікаў быць абаронцамі добрага імя Польшчы”, - дадаў віцэ-міністар замежных спраў.
Прывёўшы ў якасьці прыкладу добрую сытуацыю палякаў у Канадзе й падтрымку канадзкага ўраду для арганізацыяў імігрантаў, Ян Дзядзічак заклікаў палякаў вывучаць польскую мову. Паводле яго, гэта перш за ўсё важна ў выпадку маладых людзей.
Віцэ-міністар дадаў, што ў рамках садзейнічаньня актыўнаму ўдзелу палякаў замежжа ў палітычным жыцьці ў Польшчы ўрад мае намер стварыць спэцыяльную выбарчую акругу для выбару сэнатара.
„Сэнат адказвае за палякаў замежжа. Таму мы плянуем стварыць выбарчую акругу для таго, каб палякі ва ўсім сьвеце маглі выбраць свайго сэнатара, які ня зьвязаны з Варшавай. Гэты чалавек будзе займацца выключна пытаньнямі польскай дыяспары”, - заявіў Ян Дзядзічак.
„Dziennik Gazeta Prawna” нагадвае, што ў Канадзе пражывае больш за мільён чалавек з польскімі каранямі. Польскую мову ведае толькі 25%.
аз

Польскі ўрад будзе заахвочваць палякаў за мяжой вывучаць польскую мову, не забывацт польскую культуру й ствараць польскае лобі, заявіў віцэ-кіраўнік польскай дыпляматыі Ян Дзядзічак (Jan Dziedziczak) падчас свайго візыту ў Канаду.
Польскі ўрад хоча стымуляваць асяродзьдзе палякаў за мяжой да стварэньня моцнага польскага як эканамічныя, так і палітычныя лобі.

„Мы заклікаем нашых суайчыньнікаў быць абаронцамі добрага імя Польшчы”, - дадаў віцэ-міністар замежных спраў.

Прывёўшы ў якасьці прыкладу добрую сытуацыю палякаў у Канадзе й падтрымку канадзкага ўраду для арганізацыяў імігрантаў, Ян Дзядзічак заклікаў палякаў вывучаць польскую мову. Паводле яго, гэта перш за ўсё важна ў выпадку маладых людзей.
Віцэ-міністар дадаў, што ў рамках садзейнічаньня актыўнаму ўдзелу палякаў замежжа ў палітычным жыцьці ў Польшчы ўрад мае намер стварыць спэцыяльную выбарчую акругу для выбару сэнатара.

„Сэнат адказвае за палякаў замежжа. Таму мы плянуем стварыць выбарчую акругу для таго, каб палякі ва ўсім сьвеце маглі выбраць свайго сэнатара, які ня зьвязаны з Варшавай. Гэты чалавек будзе займацца выключна пытаньнямі польскай дыяспары”, - заявіў Ян Дзядзічак.

Dziennik Gazeta Prawna” нагадвае, што ў Канадзе пражывае больш за мільён чалавек з польскімі каранямі. Польскую мову ведае толькі 25%.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт