Logo Polskiego Radia
Print

Першы ў Польшчы кінатэатар зь віртуальнай рэчаіснасьцю чакае гледачоў

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 07.08.2017 18:51
Новая заля – гэта сумесны праект сеткі кінатэатраў і карэйскага вырабніка мабільнай электронікі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Першы ў Польшчы кінатэатар зь віртуальнай рэчаіснасьцю чакае сваіх гледачоў. Пра ўнікальны для краіны аб’ект паведамляе сёньня выданьне Rzeczpospolita. Новая заля, якая дзейнічае ў адным з буйнейшых гандлёвых цэнтраў Варшавы ад мінулай пятніцы – гэта сумесны праект сеткі кінатэатраў і карэйскага вырабніка мабільнай электронікі.
Кожны тыдзень партнэры гатовыя абслугоўваць больш за 2 з паловай тысячы наведвальнікаў. Адначасова на сэансе могуць прысутнічаць да 25 гледачоў. Кошт квіткоў пачынаецца ад 15 злотых (гэта каля 4 даляраў), а сэанс доўжыцца 20 хвілінаў. Паводле спэцыялістаў, фізычна вытрымаць гадзінны паказ у акулярах віртуальнай рэчаіснасьці чалавеку будзе вельмі складана.
Што тычыцца рэпэртуару, то ён даволі разнастайны. Гледачам прапануюць мультфільмы, дакумэнтальныя стужкі, мультымэдыйныя экскурсіі, падчас якіх можна пазнаёміцца з працамі вядомых мастакоў Сальвадора Далі ці Зьдзіслава Бэксіньскага, а таксама падарожжы ў абстрактныя вымярэньні. Перад пачаткам наведвальнікі павінныя прайсьці кароткі інструктаж.
Як адзначаюць ініцыятары, праект мусіць падштурхнуць мясцовыя студыі да стварэньня нацыянальнага прадукту для такіх кінатэатраў. Неўзабаве для папулярызацыі новай тэхналёгіі ў Польшчы зьбіраюцца запусьціць яшчэ некалькі падобных пляцовак. Зрэшты, ацаніць мажлівасьці віртуальнай рэчаіснасьці можна і ў бытавых умовах. Толькі для гэтага прыйдзецца набыць спэцыяльныя акуляры ды смартфон прэміум-сэгмэнту. Выдаткі пакуль істотныя, але з часам на рынку павінна зьявіцца больш даступнае абсталяваньне, прагназуюць экспэрты ў галіне высокіх тэхналёгіяў.

Першы ў Польшчы кінатэатар зь віртуальнай рэчаіснасьцю чакае гледачоў. Пра ўнікальны для краіны аб’ект паведамляе сёньня выданьне Rzeczpospolita. Новая заля, якая дзейнічае ў адным з буйнейшых гандлёвых цэнтраў Варшавы ад мінулай пятніцы – гэта сумесны праект сеткі кінатэатраў і карэйскага вырабніка мабільнай электронікі.

Кожны тыдзень партнэры гатовыя абслугоўваць больш за 2 з паловай тысячы наведвальнікаў. Адначасова на сэансе могуць прысутнічаць да 25 гледачоў. Кошт квіткоў пачынаецца ад 15 злотых (гэта каля 4 даляраў), а сэанс доўжыцца 20 хвілінаў. Паводле спэцыялістаў, фізычна вытрымаць гадзінны паказ у акулярах віртуальнай рэчаіснасьці чалавеку будзе вельмі складана.

Што тычыцца рэпэртуару, то ён даволі разнастайны. Гледачам прапануюць мультфільмы, дакумэнтальныя стужкі, мультымэдыйныя экскурсіі, падчас якіх можна пазнаёміцца з працамі вядомых мастакоў Сальвадора Далі ці Зьдзіслава Бэксіньскага, а таксама падарожжы ў абстрактныя вымярэньні. Перад пачаткам наведвальнікі павінныя прайсьці кароткі інструктаж.

Як адзначаюць ініцыятары, праект мусіць падштурхнуць мясцовыя студыі да стварэньня нацыянальнага прадукту для такіх кінатэатраў. Неўзабаве для папулярызацыі новай тэхналёгіі ў Польшчы зьбіраюцца запусьціць яшчэ некалькі падобных пляцовак. Зрэшты, ацаніць мажлівасьці віртуальнай рэчаіснасьці можна і ў бытавых умовах. Толькі для гэтага прыйдзецца набыць спэцыяльныя акуляры ды смартфон прэміум-сэгмэнту. Выдаткі пакуль істотныя, але з часам на рынку павінна зьявіцца больш даступнае абсталяваньне, прагназуюць экспэрты ў галіне высокіх тэхналёгіяў.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт